Ядзерная зброя ў Беларусі

МЗС Беларусі аб ТЯЗ: у нас ёсць права звяртацца па дапамогу да саюзніка

Знешнепалітычнае ведамства Беларусі адзначае, што размяшчэнне ядзернай зброі – выключна вымушаная рэакцыя на рызыкі нацбяспекі.
Sputnik
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Размяшчаць тактычныя ядзерныя боезарады ў Беларусі будуць у строгай адпаведнасці з Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на пленарным пасяджэнні Камісіі ААН па раззбраенні, прысвечаным прадухіленню ядзернай вайны.
"У нас ёсць суверэннае права звяртацца па дапамогу да свайго бліжэйшага саюзніка. Размяшчэнне тактычных ядзерных боезарадаў на тэрыторыі Беларусі, калі гэта адбудзецца, з’яўляецца выключна вымушанай рэакцыяй на выклікі і рызыкі нацыянальнай бяспекі, якія стаяць перад нашай краінай", - сказаў Амбразевіч.
Намеснік міністра нагадаў, што такія праекты ёсць у НАТА ў фармаце "сумесных ядзерных місій". ЗША раней размяшчалі ядзерную зброю ў Еўропе ў пяці няядзерных дзяржавах, якія ўваходзяць у Паўночна-атлантычны альянс.
Беларусь, паводле слоў Амбразевіча, таксама выступае за распрацоўку міжнароднага пагаднення, якое б дало гарантыі няядзерным дзяржавам з боку краін, у якіх ёсць ядзерная зброя.
Таксама беларускі бок, як запэўніў намеснік міністра, заўсёды гатоў да канструктыўнага ўзаемадзеяння.

Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аўторак 13 чэрвеня заявіў, што размяшчэнне ядзернай зброі было яго просьбай.
"Расія ні да чаго не імкнецца. Не ў Расіі справа", - сказаў ён журналістам.
Раней таксама паведамлялася, што беларускія вайскоўцы, лётчыкі і зенітчыкі, прайшлі адпаведную падрыхтоўку ў Расіі, каб навучыцца абыходжанню з тактычнай ядзернай зброяй. У рэспубліку плануецца прывезці зарады, якія можна выкарыстоўваць з дапамогай штурмавікоў Су-25 і комплексаў "Искандер-М".
Дакументы аб парадку ўтрымання ядзернай зброі кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі 25 мая.
Паводле слоў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, спецсховішча на беларускай тэрыторыі дабудуюць да 7-8 ліпеня, і пасля гэтага плануецца перавезці зарады ў Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка прызнаўся, што патрабаваў у Расіі ядзерную зброю
Пуцін расказаў, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя
У Беларусі праходзяць вучэнні з ракетнымі комплексамі "Искандер-М"