МІНСК, 21 чэр – Sputnik. Узброеныя сілы Украіны пачалі контрнаступленне 4 чэрвеня, выкарыстоўваючы стратэгічныя рэзервы, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з выпускнікамі вышэйшых ваенных навучальных устаноў.
"На гэты час назіраем некаторае зацішша. Звязана гэта з тым, што праціўнік нясе сур’ёзныя страты: і ў асабовым складзе, і ў тэхніцы", - адзначыў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Паводле даных на сённяшнюю ноч, як адзначыў прэзідэнт, "нашы мужыкі набілі 245 танкаў праціўніка" і прыкладна 678 бронемашын рознага тыпу.
Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што "праціўнік цяпер займаецца тым, што камбінуе з брыгад, якія панеслі сур’ёзныя страты, новыя падраздзяленні, займаецца аднаўленнем баяздольнасці".
Расійскі прэзідэнт упэўнены, што ўкраінскі бок баіцца маштабных страт у будучыні, таму што гэта можа прывесці не толькі да страты наступальнага патэнцыялу, але і страты баяздольнасці ўсёй арміі.
"На сённяшні дзень мы бачым, што гэты наступальны патэнцыял пакуль што не вычарпаны. Ёсць рэзервы, якія праціўнік думае, дзе і як уводзіць", - канстатаваў ён.
На думку Уладзіміра Пуціна, праціўнік разумее, што ў яго няма шансаў, таму і спыніўся, але асобныя элементы баявых дзеянняў маюць месца.
"Пакуль што актыўных наступальных дзеянняў не праводзіцца", - яшчэ раз падкрэсліў ён.
У завяршэнне прэзідэнт Расіі дадаў, што сярод знішчанай украінскай тэхнікі ёсць і заходнія ўзоры, якія "гараць за мілую душу".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Украіна плануе ўдарыць ракетамі Storm Shadow па Крыме – Шайгу
Мінабароны РФ паказала, як украінскія вайскоўцы здаюцца ў палон