МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Адзіны стыль адзення для настаўнікаў уводзіцца ў некаторых школах Мінска, расказаў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі.
Паводле яго слоў, адносна педагогаў ужо даўно замацавана абавязковая норма па афіцыйна-дзелавому стылю, аднак у некаторых установах пайшлі далей.
"Некаторыя школы прыйшлі да таго, што павольна ўводзіцца адзіны стыль адзення для педагогаў. Гэта дзелавыя касцюмы пэўнага колеру або адметны элемент", - растлумачыў Стрыгельскі агенцтву "Мінск-Навіны".
Адзіная форма для вучняў
Што да школьнай формы для вучняў, то ў гэтым годзе чакаецца ўвядзенне другога характэрнага элемента. Калі ў 2022-м гэта былі, да прыкладу, камізэлькі ці гальштукі вызначанай мадэлі ці колеру, то ў 2023-м будуць пінжакі, штаны ці нешта яшчэ. Такім чынам, у школах паэтапна пяройдуць на афіцыйна-дзелавы стыль.
У абмеркаваннях элементаў адзення для школьнікаў і "ўнікальных дапаўненняў" для кожнай канкрэтнай формы будуць удзельнічаць і бацькі.
Рэкамендацыі ад прэзідэнта
На адзенне для вучняў яшчэ перад пачаткам мінулага навучальнага года звярнуў увагу і прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, заявіўшы, што ў школьнай форме павінна быць разнастайнасць, а дзяцей не варта заганяць у "вузкую прастору".
Ён прывёў у прыклад школьную форму ў Савецкім саюзе – такога, "ні ўлева, ні ўправа" быць не павінна. Але і не павiнна быць "разбэшчанасцi". Паводле яго слоў, цэны на школьную форму заўсёды будуць пад кантролем дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пытанне вырашана: урад вызначыў, як будуць харчавацца настаўнікі ў школах
Мінскія ўлады будуць даваць больш прэмій навучэнцам
Прымаць дакументы ў першыя класы пачынаюць школы ў Беларусі