Больш за 660 чалавек затрымалі ў Францыі падчас масавых беспарадкаў

Нагодай для правядзення пратэстных акцый стала забойства супрацоўнікам паліцыі падчас праверкі на дарозе 17-гадовага падлетка.
Sputnik
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Больш за 660 чалавек затрыманы ў розных гарадах Францыі падчас масавых беспарадкаў, у краіне назіраецца "няўстойлівы спакой", пра гэта паведаміла выданне Figaro.
Па даных МУС, на якія спасылаецца газета, у ноч на пятніцу затрымалі 667 парушальнікаў. Большую частку з іх складаюць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. У ведамстве назвалі затрыманні "рэкорднымі".
Нагадаем, што масавыя акцыі пратэсту ў краіне пачаліся ноччу ў аўторак пасля таго, як стала вядома аб тым, што адзін з супрацоўнікаў паліцыі падчас праверкі дакументаў на дарозе застрэліў 17-гадовага падлетка.
Як паведамілі прадстаўнікі паліцыі, падлетак, які працаваў кур’ерам, парушыў правілы дарожнага руху. Падчас праверкі ён паспрабаваў учыніць наезд на праваахоўніка. Паліцэйскі адкрыў агонь, параніўшы затрыманага ў жывот. У выніку малады чалавек памёр на месцы.
Пры гэтым у інтэрнэце з’явілася відэа, якое абвяргае версію паліцыі: на кадрах бачна, што машына спынілася па патрабаванні прадстаўнікоў правапарадку, адзін паліцэйскій падышоў да вадзіцеля, другі трымаўся на адлегласці, навёўшы на вадзіцеля зброю. Пасля таго як машына паехала, паліцэйскі стрэліў.
Вядзецца расследаванне абставін здарэння, але пратэсты працягваюцца.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пратэсты супраць пенсіённай рэформы ў Францыі выліліся ў беспарадкі
Затрыманні, падпаленыя машыны і слёзатачывы газ: у Францыі прайшлі мітынгі
Больш за мільён французаў выйшлі на "пенсіённыя пратэсты"