https://bel.sputnik.by/20230120/bolsh-za-mln-frantsuza-vyyshl-na-pensnnyya-pratesty-1071415386.html
Больш за мільён французаў выйшлі на "пенсіённыя пратэсты"
Больш за мільён французаў выйшлі на "пенсіённыя пратэсты"
Sputnik Беларусь
Найбуйнейшыя прафсаюзы Францыі заклікаюць грамадзян працягваць пратэставаць і паабяцалі правесці чарговую агульнанацыянальную забастоўку 31 студзеня. 20.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-20T09:48+0300
2023-01-20T09:48+0300
2023-03-01T13:21+0300
францыя
пенсійная рэформа
грамадства
у свеце
пратэсты
прафсаюзы
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/14/1071411551_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_e861cf79188fedeb68e860873b9da176.jpg
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Каля 1,12 мільёна чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыях супраць павышэння пенсіённага ўзросту, акцыі прайшлі па ўсёй Францыі, паведамілі ў МУС краіны.Так, па даных ведамства, на вуліцы Францыі выйшлі каля 1,12 мільёна чалавек, каб выказаць сваё меркаванне наконт павелічэння пенсіённага ўзросту, з іх 80 тысяч – у Парыжы.Пры гэтым, паводле падлікаў прафсаюзаў, акцыя ў Парыжы сабрала 400 тысяч удзельнікаў, а па ўсёй краіне пратэставалі 2 мільёны чалавек.Найбуйнейшыя прафсаюзы Францыі заклікаюць грамадзян працягваць пратэставаць і паабяцалі правесці чарговую агульнанацыянальную забастўку 31 студзеня.Пенсіённая рэформа і рэакцыя на яеКіраўнік французскага ўрада Элізабэт Борн 10 студзеня прадставіла праект новай пенсіённай рэформы, якую плануецца прыняць у 2023 годзе.Згодна з гэтым дакументам, улады Францыі пачнуць павышаць пенсіённы ўзрост у краіне на тры месяцы ў год з 1 верасня 2023 года, такім чынам, да 2030 года ён дасягне 64 гадоў.Гэта абурыла саміх французаў і па краіне распачаліся акцыі пратэсту.Так, у чацвер 19 студзеня па ўсёй Францыі прайшло больш за 200 маніфестацый на фоне агульнанацыянальнай забастоўкі супраць сумніўнай, на думку французаў, пенсіённай рэформы.Самыя буйныя акцыі адбыліся ў Парыжы, Марсэлі, Ліёне, Тулузе, Ліле і Нанце. У Парыжы не абышлося і без сутыкненняў, якія пачаліся пасля таго, як радыкалы пачалі закідваць паліцэйскіх камянямі, бутэлькамі, фаерамі і петардамі.У адказ паліцыя прымяніла слёзатачывы газ і стала адціскаць натоўп сілай. На дэманстрацыі ў французскай сталіцы паліцыя затрымала 38 чалавек.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
францыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/14/1071411551_210:0:2941:2048_1920x0_80_0_0_ab3aeb31dd6e21409a65a4a93d3b851e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
францыя, пенсійная рэформа, грамадства, у свеце, пратэсты, прафсаюзы, навіны
францыя, пенсійная рэформа, грамадства, у свеце, пратэсты, прафсаюзы, навіны
Больш за мільён французаў выйшлі на "пенсіённыя пратэсты"
09:48 20.01.2023 (абноўлена: 13:21 01.03.2023) Найбуйнейшыя прафсаюзы Францыі заклікаюць грамадзян працягваць пратэставаць і паабяцалі правесці чарговую агульнанацыянальную забастоўку 31 студзеня.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Каля 1,12 мільёна чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыях супраць павышэння пенсіённага ўзросту, акцыі прайшлі па ўсёй Францыі, паведамілі ў МУС краіны.
Так, па даных ведамства, на вуліцы Францыі выйшлі каля 1,12 мільёна чалавек, каб выказаць сваё меркаванне наконт павелічэння пенсіённага ўзросту, з іх 80 тысяч – у Парыжы.
Пры гэтым, паводле падлікаў прафсаюзаў, акцыя ў Парыжы сабрала 400 тысяч удзельнікаў, а па ўсёй краіне пратэставалі 2 мільёны чалавек.
Найбуйнейшыя прафсаюзы Францыі заклікаюць грамадзян працягваць пратэставаць і паабяцалі правесці чарговую агульнанацыянальную забастўку 31 студзеня.
Пенсіённая рэформа і рэакцыя на яе
Кіраўнік французскага ўрада Элізабэт Борн 10 студзеня прадставіла праект новай пенсіённай рэформы, якую плануецца прыняць у 2023 годзе.
Згодна з гэтым дакументам, улады Францыі пачнуць павышаць пенсіённы ўзрост у краіне на тры месяцы ў год з 1 верасня 2023 года, такім чынам, да 2030 года ён дасягне 64 гадоў.
Гэта абурыла саміх французаў і па краіне распачаліся акцыі пратэсту.
Так, у чацвер 19 студзеня па ўсёй Францыі прайшло больш за 200 маніфестацый на фоне агульнанацыянальнай забастоўкі супраць сумніўнай, на думку французаў, пенсіённай рэформы.
Самыя буйныя акцыі адбыліся ў Парыжы, Марсэлі, Ліёне, Тулузе, Ліле і Нанце. У Парыжы не абышлося і без сутыкненняў, якія пачаліся пасля таго, як радыкалы пачалі закідваць паліцэйскіх камянямі, бутэлькамі, фаерамі і петардамі.
У адказ паліцыя прымяніла слёзатачывы газ і стала адціскаць натоўп сілай. На дэманстрацыі ў французскай сталіцы паліцыя затрымала 38 чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь