Ядзерная зброя ў Беларусі

Каб разведка не заўважыла: Лукашэнка расказаў, як у Беларусь прывезлі ТЯЗ

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь атакаваць ядзернай зброяй нікога не збіраецца, калі ніхто не будзе ўчыняць агрэсію супраць краіны.
Sputnik
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з заходнімі і беларускімі журналістамі ў чацвер расказаў, як у Беларусь перавезлі расійскую тактычную ядзерную зброю.
Ён пацвердзіў, што пэўная колькасць ядзерных боегаловак ужо перамешчана на тэрыторыю Беларусі.
"Пэўная колькасць ядзерных боегаловак перамешчаны на тэрыторыю Беларусі. Знаходзяцца пад надзейнай аховай", - цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Як перавозілі ТЯЗ

Прэзідэнт адзначыў, што перамяшчэнне ядзерных боегаловак не змаглі адсачыць "збеглыя" за мяжой і сталі будаваць розныя здагадкі, нават увязаўшы працэс дастаўкі ТЯЗ са смерцю міністра транспарту краіны Аляксея Аўраменкі.
"Забойны факт вам прывяду: па зямлі мы ядзерныя боегалоўкі не перамяшчалі. Нікому не заміналі. Перамясцілі так, што ні вы, ні ў Штатах (ЗША - Sputnik), ні Мі-6, ні ў Германіі – нідзе гэтага не заўважылі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Кантроль за захоўваннем ядзернай зброі ў Беларусі, як адзначыў прэзідэнт, забяспечаны сіламі беларусаў і расіян.

Не чапайце і забудзьцеся

Прэзідэнт таксама выказаўся на тэму асцярогі Захаду наконт выкарыстання расійскай ядзернай зброі ў рэспубліцы. Ён запэўніў, што ў Беларусі нікога ёй атакаваць не збіраюцца.
"Вы нас не чапайце і забудзьцеся пра ядзерную зброю. Але калі вы ўчыніце агрэсію, адказ будзе імгненны, цэлі вызначаны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

ТЯЗ ў Беларусі

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся, што, не парушаючы міжнародных абавязацельстваў, размесцяць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. 25 мая 2023 года міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецсховішчах на беларускай тэрыторыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней неаднаразова заяўляў, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі было яе просьбай расійскаму боку.
Беларускія ваенныя лётчыкі і ракетчыкі, у сваю чаргу, прайшлі спецпадрыхтоўку ў РФ. Яны вывучалі, у тым ліку, як выкарыстоўваць зарады тактычнай ядзернай зброі з дапамогай штурмавікоў Су-25 і комплексаў "Искандер-М".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Польшча хоча размясціць у сябе амерыканскую ядзерную зброю
Лукашэнка прызнаўся, што патрабаваў у Расіі ядзерную зброю
Пасольства РФ: Масква і Мінск маюць права прымаць меры ў ваенна-ядзернай сферы