МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне паўтарыць эксперымент па аказанні платных медыцынскіх паслуг дзяржустановамі аховы здароўя па выхадных і святочных днях, гэта прадугледжана пастановай №453 ад 12 ліпеня, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Першы такі эксперымент праводзіўся ў Беларусі з 1 мая 2022 года па 1 мая 2023 года.
Тады ў пералік медустаноў, якія ўдзельнічаюць у эксперыменце, увайшлі 18 бальніц і навукова-практычных цэнтраў, зараз гэты спісак павялічаны больш як у два разы.
Так, згодна з новай пастановай, на гэты раз платныя медпаслугі па выхадных і святах будуць аказваць 39 устаноў аховы здароўя. Сярод іх навукова-практычныя цэнтры, бальніцы Мінска, абласныя бальніцы, а таксама Барысаўская і Лідская цэнтральныя раённыя бальніцы.
Там беларусы змогуць атрымаць платныя медыцынскія паслугі, якія адносяцца да планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, акрамя медпаслуг, што аказваюцца дзецям, а таксама па трансплантацыі органаў і тканак.
Новы эксперымент таксама працягнецца 13 месяцаў: стартуе ён 1 жніўня 2023 года, а скончыцца 1 верасня 2024-га.
Міністэрству аховы здароўя даручана да 1 кастрычніка 2024 года прааналізаваць вынікі гэтага эксперымента і прадставіць у Саўмін справаздачу з прапановамі, як удасканаліць парадак аказання беларусам платных медыцынскіх паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Расійскія дыпламаты перадалі абсталяванне дзіцячаму цэнтру ў Віцебску
Анішчанка параіў сачыць за сітуацыяй па халеры, збіраючыся ў Турцыю