МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Узброеныя сілы Расіі за мінулыя суткі прасунуліся на чырвоналіманскім напрамку на 2,7 км у глыбіню абароны УСУ, паведамілі ў Мінабароны РФ у сераду.
"На чырвоналіманскім напрамку падраздзяленнямі 15-й мотастралковай брыгады групоўкі войскаў "Цэнтр" прадоўжаны наступальныя дзеянні ў раёне населенага пункта Сяргееўка Луганскай народнай рэспублікі. Прасоўванне склала да трох кіламетраў па фронце і 2700 метраў у глыбіню абароны праціўніка", - гаворыцца ў зводцы.
Там таксама паведамілі, што раніцай у сераду ўкраінскія вайскоўцы спрабавалі наступаць на арэхаўскім кірунку, кінуўшы ў бой тры батальёны, узмоцненых танкамі.
Аднак гэтая спроба не мела поспеху – "мужнымі і прафесійнымі дзеяннямі падраздзяленняў 810-й брыгады марской пяхоты і 71-га мотастралковага палка 42 мотастралковай дывізіі ўсе атакі УСУ адбiты", - заявілі ў Мінабароны.
У выніку падбіта 22 танкі суперніка, 10 машын пяхоты, бронемашына, знішчана звыш ста ўкраінскіх вайскоўцаў.
Данецкі напрамак
УСУ былі зроблены спробы наступаць і на іншых напрамках. Чатыры атакі праціўніка УС РФ паспяхова адбілі ў раёнах Белагароўкі, Севернага, Мар'інкі і Вадзянога ДНР на Данецкім напрамку. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы зладжаным дзеянням абаронных падраздзяленняў, таксама дапамагала артылерыя і авіяцыя РФ.
Таксама расейскія вайскоўцы нанеслі паражэнне УСУ паблізу Багданаўкі, Спорнага і Аўдзееўкі ДНР.
Імі знішчаны склады боепрыпасаў 28-й і 110-й мехбрыгад УСУ ў раёнах Дылееўкі і Аўдзееўкі ДНР.
На Данецкім напрамку за мінулыя 24 гадзіны сапернік страціў да 210 ваеннаслужачых, сем баявых бронемашын, тры аўто, дзве амерыканскія артсістэмы М777, тры польскія самаходкі Krab, прылады Д-20 і Д-30, гаўбіцу М119 вытворчасці ЗША.
Паўднёва-Данецкае і Запарожскае напрамкі
Што тычыцца Паўднёва-Данецкага напрамку, то там УСУ атакавалі ў раёне сяла Мікольскае Запарожскай вобласці. Падраздзяленні РФ з дапамогай ўсталяваных мінных загарод, удараў артылерыі і авіяцыі паспяхова адбілі атаку.
Акрамя таго, вайскоўцы РФ разбiлi жывую сілу і тэхніку УСУ ў раёнах Cтаражавога і Няскучнага ДНР.
Адбілі атаку расейскія вайскоўцы ў раёне Рабоціна на Запарожскім кірунку. У выніку знішчана два танкі, гаўбіца "Гіяцынт-Б", самаходка "Гваздзіка".
Авіяцыяй і артылерыяй паражэны падраздзяленні суперніка ў раёнах Малой Токмачкі і Яблакава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Жудаснае злачынства: Гайдукевіч аб гібелі ваенкара РІА Навіны
Касетныя боепрыпасы: чаму забаронены і чым небяспечны – інфаграфіка