МІНСК, 2 жні – Sputnik. З 2 па 14 жніўня міліцыя і ўнутраныя войскі пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязі з правядзеннем ІІ Гульняў краін СНД, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі Аляксандр Купчэня.
Створаны ведамасны аператыўна-сітуацыйныя штабы і працоўныя групы на ўсіх спартыўных аб’ектах Гульняў.
Усе месцы спаборніцтваў будуць правераны сапёрна-піратэхнічнымі групамі і ўзяты пад кругласутачную ахову. Пры ўваходзе на ўсе пляцоўкі будзе надгляд: плануецца абсталяваць 59 кантрольна-прапускных пунктаў. Для назірання за абстаноўкай выкарыстоўваюць амаль дзве тысячы відэакамер.
"Звяртаю ўвагу, што супрацоўнікамі міліцыі будзе выкарыстоўвацца ўвесь арсенал тэхнічных і спецыяльных сродкаў для забеспячэння бяспекі і рэагавання на любыя здарэнні. Ніводны факт супрацьпраўных дзеянняў не застанецца без увагі і рэагавання праваахоўнікаў", - падкрэсліў Купчэня.
Памочнік міністра – прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Яўген Бараноўскі, у сваю чаргу, адзначыў, што ўсе пляцоўкі Гульняў правераны з пункту гледжання пажарнай бяспекі. З рэзерву МНС будзе выдзелены асабовы склад для дзяжурства паблізу ад месцаў правядзення спаборніцтваў.
II Гульні краін СНД пройдуць з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах Беларусі. Удзельнікі будуць спаборнічаць у 20 відах спорту.
Як чакаецца, прыедуць на Гульні атлеты не толькі з дзяржавы Садружнасці, але таксама з ААЭ, Кітая, Кубы і Егіпта. Усяго заявіліся 18 краін, у тым ліку восем – з СНД.
Урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця Гульняў пройдуць 5 і 13 жніўня 2023 года. Спецыяльна для спартсменаў і іншых удзельнікаў, якія ёсць у спіску акрэдытацыйнай сістэмы, дзейнічае "бязвіз" да канца жніўня.
Папярэднія I Гульні краін СНД праходзілі ў 2021 годзе ў Казані. Тады Беларусь стала пятай у медальным заліку, заваяваўшы 69 медалёў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Петрышэнка параўнаў арганізацыю II Гульняў краін СНД з Алімпіядай
Білеты на II Гульні краін СНД у Беларусі будуць бясплатныя
Бязвіз на II Гульнях СНД будзе не толькі для спартсменаў, але і для балельшчыкаў