Відэа

Вуліцы кітайскіх гарадоў, затопленыя пасля тайфуну – відэа з дрона

Глядзіце на відэа, як выглядаюць з вышыні птушынага палёту гарадскія кварталы ў правінцыі Хэбэй на ўсходзе Кітая, затопленыя з-за праліўных дажджоў і паводак у выніку нашэсця тайфуну "Доксуры", які раней буяніў і на Філіпінах.
Sputnik
На кадрах, знятых агенцтвам Ruptly, бачна, як тайфунам затапіла дамы і аўтамабілі на вуліцах горада Чжачжоу. Падобная карціна – і ў іншых кітайскіх гарадах на ўсходзе краіны. У выніку стыхійнага бедства ў правінцыі Хэбэй дзевяць чалавек загінулі і шэсць прапалі без вестак.
Тайфун абрынуўся на некалькі рэгіёнаў Кітая ў сярэдзіне мінулага тыдня. Сур’ёзныя падтапленні зафіксаваны ў 12 правінцыях краіны. Усяго ў Кітаі пацярпела каля 1,45 млн чалавек. Толькі ў Пекіне прыйшлося эвакуіраваць больш за 31 тыс жыхароў.
Тым часам, колькасць ападкаў, якія выпалі ў Пекіне за апошнія некалькі дзён, метэаролагі ацэньваюць як рэкордную за апошнія 140 гадоў. Лідар КНР Сі Цзіньпін напярэдадні заклікаў прыкласці ўсе намаганні, каб мінімізаваць колькасць новых ахвяр паводак пасля моцных дажджоў на поўначы Кітая.
Раней тайфун "Доксуры" справакаваў праліўныя дажджы, паводкі і апоўзні на Філіпінах. Там у выніку ўдару стыхіі 13 чалавек загінулі, яшчэ 20 прапалі без вестак. Усяго тайфун закрануў на Філіпінах больш за 500 тыс чалавек. Каля 30 тысяч эвакуіраваных усё яшчэ знаходзяцца ў часовых сховішчах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
ААН: Еўропа награваецца значна хутчэй за іншыя кантыненты
Тэмпература павысіцца ў 2023-м і 2024-м гадах – чаму, растлумачыў кліматолаг
Парахавая бочка: навукоўцы папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі