МІНСК, 5 жні – Sputnik. Другія Гульні краін СНД прадэманструюць свой стваральны, кансалідавальны патэнцыял, паслужаць развіццю міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у прывітанні з нагоды адкрыцця II Гульняў краін СНД у Беларусі.
Расійскі прэзідэнт таксама выказаў спадзяванне, што Гульні дапамогуць умацаваць асабістыя чалавечыя кантакты і будуць садзейнічаць папулярызацыі спорту. Ён адзначыў, што гэтыя спаборніцтвы даюць спартсменам магчымасць пабароцца з моцнымі сапернікамі і праявіць свае лепшыя спартыўныя якасці.
"Цяперашнія Гульні значна пашырылі сваю геаграфію, аб’ядналі ў беларускіх гарадах тысячы ўдзельнікаў, іх трэнераў, настаўнікаў і балельшчыкаў", - адзначыў Пуцін.
Ён таксама нагадаў, што ў 2021 годзе па ініцыятыве Расіі паспяхова прайшлі першыя Гульні краін СНД. Месцам іх правядзення была Казань. У іх бралі ўдзел прыкладна 1,1 тыс спартсменаў з дзевяці краін СНД. Сёлетнія спаборніцтвы сабралі больш за дзве тысячы ўдзельнікаў з 22 краін.
Арэны Беларусі
Спартсмены змагаюцца за медалі ў 20 відах спорту – гандбол, валейбол, дзюдо, барацьба, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, пляжны валейбол, цяжкая атлетыка, бокс, пляжны футбол, стральба з лука, стральба кулявая, міні-футбол, сучаснае пяцібор'е, тайландскі бокс, плаванне, баскетбол 3х3, хакей на траве, каратэ, самба.
Гульні праходзяць не толькі ў Мінску, але яшчэ ў дзесятцы гарадоў Беларусі, і ўваход для балельшчыкаў на ўсе пляцоўкі бясплатны.
Першы залаты медаль Гульняў заваявала расіянка Рэгіна Шайдуліна ў цяжкай атлетыцы з вынікам 150 кг. Серабро дасталася в’етнамцы Дао Тхі Йен (141 кг), а не трэцім месцы аказалася Паліна Пічугіна з Беларусі (135 кг).
У цэлым першае месца па медалях па выніках першых двух дзён спаборніцтваў – у Расіі: 15 залатых медалёў, 4 сярэбраных і 9 бронзавых. Беларусь – на чацвёртым месцы з 2 залатымі медалямі, 5 сярэбранымі і 7 бронзавымі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка – Захаду: вы забіваеце дух і сэнс алімпійскага руху
Другія Гульні краін СНД урачыста адкрыліся ў Мінску
Спорт па-за палітыкай: Мезенцаў назваў II Гульні краін СНД знакавай падзеяй