Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Лукашэнка: будучая Украіна не будзе скакаць пад дудку амерыканцаў

Беларускі лідар падкрэсліў, што працяг канфлікту ва Украіне выгадны толькі ЗША, а на Захадзе – усё больш людзей выказваюцца супраць.
Sputnik
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што будучае кіраўніцтва Украіны будзе больш разумным, чым цяперашняе, і Украіна не будзе танцаваць пад дудку амерыканцаў.
"Украіна ніколі не будзе так агрэсіўна сябе паводзіць у дачыненні да Расіі пасля заканчэння гэтай вайны, як гэта было да вайны. Украіна будзе іншая", - сказаў Лукашэнка ў інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Дыяне Панчанка, адзначыўшы, што мэты спецаперацыі на сённяшні дзень ужо выкананы.
Ён упэўнены, што ва ўладзе ва Украіне ў выніку апынуцца "людзі больш асцярожныя, разумныя, хітрыя", якія будуць усведамляць, што суседзі – ад Бога, і з імі трэба выбудоўваць адносіны.
"І пад дудку танцаваць амерыканцаў будучая Украіна не будзе. Я так разумею. Абсалютна перакананы, што так думае і Пуцін", - дадаў Лукашэнка.

"Украіна – гэта не Зяленскі"

Пры гэтым ён адзначыў, што ЗША падсілкоўваюць ганарыстасць цяперашняга прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, і ім гэта трэба для таго, каб зацягваць канфлікт.
"Чым далей будзе ісці вайна, тым (для амерыканцаў - Sputnik) лепш. Вайна – гэта дорага, і яны гэтым хочуць аслабіць Расію. Ім трэба гэта. Але Украіне гэта не трэба... Украіна – гэта не Зяленскі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка лічыць, што ўкраінскі народ сёння адурманены прапагандай, аднак вельмі многія ўжо пачынаюць даваць ацэнку Зяленскаму.
Паводле слоў прэзідэнта, Зяленскі "ідзе" да ўключэння Заходняй Украіны ў склад Польшчы, аднак самі ўкраінцы не дазволяць гэтаму адбыцца.
Ён прызнаўся, што шчыра любіць Украіну і яе народ.
"З любоўю заўсёды ставіўся да Украіны. І да гэтага часу дакладна так стаўлюся. Як бы з мяне там не ляпілі не Бацьку, а нейкую сволач. Пройдзе час, людзі ва ўсім разбяруцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар таксама выказаў упэўненасць у тым, што Украіна абавязкова адновіцца, але трэба зрабіць першы крок, "а першы крок – гэта мір".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Зяленскі канчаткова зразумеў, што не пераможа
Лаўроў распавёў аб небяспецы "формулы Зяленскага"
Расчараванне Захаду можа каштаваць Зяленскаму паста і жыцця – Мядзведзеў