Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Беспілотнік урэзаўся ў будынак комплексу "Москва-Сити"

Кіеўскі рэжым зноў распачаў спробы атакаваць расійскую сталіцу з дапамогай беспілотнікаў – усе яны былі збіты сіламі СПА.
Sputnik
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Расійскія сілы супрацьпаветранай абароны спынілі чарговую спробу ўкраінскіх вайскоўцаў у ноч на сераду правесці тэрарыстычную атаку трыма беспілотнікамі самалётнага тыпу, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
Два БПЛА былі знішчаны ў паветры над Мажайскім і Хімкінскім раёнамі Маскоўскай вобласці. Трэці беспілотнік падавілі сродкамі РЭБ. Страціўшы кіраванне, ён сутыкнуўся з будынкам комплексу "Москва-Сити", які будуецца.
Пацярпелых у выніку здарэння няма. Абломкі знішчанага беспілотніка пашкодзілі прыватны дом і нежылы будынак у падмаскоўных Хімках. Па даных сталічных улад, пашкоджана таксама шкленне адной з веж "Москва-Сити", куды трапіў украінскі БПЛА, і выбіты вокны ў жылым будынку насупраць.
"Гарадскія экстраныя службы аглядаюць тэрыторыю ў перыметры Сіці на прадмет наступстваў удару", - паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін у сваім Telegram-канале.
Кіеў неаднаразова робіць спробы атак беспілотнікаў на расійскай тэрыторыі. Пад удар траплялі розныя гарады і рэгіёны Расіі. Супрацьпаветраная абарона рэгулярна знішчае ўкраінскія дроны, у тым ліку на падлёце да Масквы.
Некалькі разоў дроны траплялі і ў будынак "Москва-Сити". Так, у выніку падзення БПЛА ў жніўні і ліпені быў пашкоджаны фасад комплексу.
У расійскім МЗС заяўлялі аб тым, што атакі дронаў на Маскву і вобласць былі б немагчымы без дапамогі Кіеву з боку Захаду.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Су-30СМ знішчыў украінскі катэр каля газаздабыўных установак у Чорным моры
Захад спрабуе абяскровіць Расію ва Украіне – Грызлоў
Расійскія вайскоўцы палепшылі становішча на Данецкім кірунку