Свята перанясенне Нерукатворнага Вобраза Госпада Ісуса Хрыста ("Спас Нерукатворны") праваслаўная царква адзначае штогод 29 жніўня.
Нерукатворны вобраз – гэта асаблівы тып выявы аблічча Збавіцеля. Ён з’явіўся на палатне пасля таго, як Ісус, памыўшыся, выцер ім твар. З гэтай нагоды ў праваслаўі сённяшні дзень называюць Спас на палатне ці Спас на палотнах.
У царкве на свята
© Sputnik / Анна Нефедова
"Спас Нерукатворны" сімвалізаваў сілу і мужнасць. Менавіта таму такая выява Збавіцеля вышывалася на сцягах, з якімі ішлі на ворага абаронцы Айчыны.
Народныя традыцыі
Таксама сённяшні дзень у народзе называецца Хлебны Спас. Такая назва ўтварылася ад традыцыі, згодна з якой у гэты дзень было прынята пячы пірагі і хлеб са збожжа новага ўраджаю.
На Трэці Спас продкі пяклі пірагі і хлеб са збожжа гэтага года
© Sputnik / Людмила Янковская
Таксама ў гэты ж дзень раздавалі міласціну жабракам і частавалі іх караваямі з новай мукі.
Трэці Спас называлі яшчэ і арэхавым. Лічылася, што 29 жніўня на досвітку трэба было схадзіць у лес і сабраць хоць трохі арэхаў, якія потым асвячалі ў царкве.
Ёсць шмат прыкмет, звязаных з датай 29 жніўня.
Так, калі журавель адляціць да Трэцяга Спаса, то на Пакровы (14 кастрычніка) будуць замаразкі.
Калі жураўлі адляцяць да Хлебнага Спаса – чакай на Пакровы замаразкі
© Sputnik / Виктор Веткин
Калі ў гэты дзень дажджліва і зіхацяць маланкі – будзе цёплая восень.
А вось пра ранняе бабіна лета на Трэці Спас сведчыла сонечнае і цёплае надвор'е.
Існавалі таксама і арэхавыя прыкметы:
калі ўраджай арэхаў у гэтым годзе вельмі добры, значыць і ўраджай пшаніцы ў наступным годзе будзе багаты,
калі арэх, які першым сарвалі ў лесе будзе смачным – наступны год чакаюць толькі радасныя падзеі, а вось зялёны арэх папярэджваў аб нейкіх значных навінах у жыцці.
У пераважнай большасці рэгіёнаў Беларусі ў гэты дзень спраўлялі дажынкі.
Таму пра Трэці Спас таксама казалі:
"Трэці Спас хлеба прызапасіў".
З рога ўсяго многа. Асабліва – хлеба!
© Sputnik / Альфред Микус
Захоўваецца ў праваслаўных і яшчэ адна шматвекавая традыцыя – здаўна 29 жніўня беларусы дарылі адзін аднаму іконы.
У першую чаргу гэта датычыцца іконы "Спаса Нерукатворнага". Яна з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных у праваслаўі.
Выява Збавіцеля на Фрэсках Сафійскага сабора ў Полацку
© Sputnik
Гэты абраз лічаць адной з першых хрысціянскіх выяў аблічча Ісуса Хрыста, тым больш гэта адзіная выява Збавіцеля з німбам так званага замкнёнага тыпу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Генеральнае арэхаванне", або Гатуем з ляшчыны і міндалю на Трэці Спас
Пернік для "перапёлкі", або Аднойчы на Хлебны спас
Напой добрага настрою, або Квас на любы густ