МІНСК, 2 вер – Sputnik. Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі ў ліпені гэтага года склала 4 147 000 чалавек, паведамляе Белстат.
Як вынікае з папярэдніх паведамленняў ведамства, у чэрвені 2023 года гэтая колькасць была роўная 4 148,1 тыс. Гэта значыць, за месяц колькасць занятых знізілася на 1,1 тыс чалавек.
Тэндэнцыя на зніжэнне была і раней. Напрыклад, па выніках сакавіка колькасць занятых склала 4 175,9 тыс чалавек. Гэта азначае, што ў параўнанні з першым месяцам вясны паказчык у сярэдзіне лета зменшыўся яшчэ прыкладна на 29 тысяч.
Аднак са студзеня па сакавік 2023 года колькасць занятых вырасла на 2 тысячы, а за 2022 год гэтая колькасць зменшылася даволі істотна: з 4 244,6 тыс чалавек у студзені да 4 189,6 тыс ў снежні. Гэта значыць зніжэнне склала 55 тысяч.
У пачатку 2021-га занятых было 4 295,5 тысячы чалавек, а значыць у тым годзе іх стала менш амаль на 51 тысячу. Раней паведамлялася, што ў студзені 2023 года, калі параўноўваць з 2020 годам, занятых у эканоміцы стала менш на 156,5 тыс чалавек.
Устойлівы трэнд на зніжэнне занятасці назіраецца з 2011 года. Афіцыйная статыстыка наўпрост звязвае гэта з дэмаграфічнымі працэсамі ў краіне: скарачэннем колькасці жыхароў Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Зарплаты бюджэтнікаў да канца года вырастуць у сярэднім на 15%
Інфляцыя ў Беларусі зноў будзе расці – прагноз экспертаў
Мінпрацы растлумачыла, ад чаго залежыць памер пенсіі і як яе налічваюць