https://bel.sputnik.by/20230828/zarplaty-byudzhetnka-da-kantsa-goda-vyrastuts-u-syarednm-na-15-1078899309.html
Зарплаты бюджэтнікаў да канца года вырастуць у сярэднім на 15%
Зарплаты бюджэтнікаў да канца года вырастуць у сярэднім на 15%
Sputnik Беларусь
Па разліках Мінпрацы, рост будзе магчымы дзякуючы павелічэнню базавай стаўкі розных стымулюючых выплат. 28.08.2023, Sputnik Беларусь
2023-08-28T12:05+0300
2023-08-28T12:05+0300
2023-08-28T12:05+0300
зарплата
бюджэтнікі
эканоміка
грамадства
беларусь
у беларусі
ірына касцевіч
міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036869_0:156:3086:1892_1920x0_80_0_0_579dbdb7b4453fa383934d0321651732.jpg
МІНСК, 28 жні – Sputnik. У пачатку года ў рэспубліцы ўжо ўзнімалі базавую стаўку, яшчэ адно павелічэнне будзе з 1 верасня, аб гэтым нагадала міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".З 1 студзеня стаўку паднялі на 7,5% – да 228 рублёў, а з 1 верасня яна складзе 235 рублёў.Па даных Мінпрацы, дзякуючы такому росту базавай стаўкі, а таксама стымулюючых выплат, заробак у бюджэтным сектары ў канцы года павялічыцца прыкладна на 15%. Касцевіч паведаміла, што гэта закране больш за 800 тыс чалавек.Раней паведамлялася, што ў цэлым намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у краіне па выніках ліпеня складае 1 933,1 рубля. Для параўнання: у чэрвені лічба склала 1 927,1 рубля, у маі – 1 861,1 рубля. Традыцыйна самая вялікая сума ў Мінску – 2 595,8 рубля (у ліпені).Найбольшыя зарплаты, паводле звестак Белстата, – у сферы інфармацыйных тэхналогій, дзе сярэдняя сума перавысіла 6,6 тыс рублёў.У бюджэтным сектары сярэднія зарплаты такія: каля 1,3 тыс – у адукацыі, 2,4 тыс – у навуцы, 1,6 тыс – у ахове здароўя і сферы сацыяльных паслуг.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036869_178:0:2909:2048_1920x0_80_0_0_b686f81a42a55a04ce3ee3206cf26b9d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зарплата, бюджэтнікі, эканоміка, грамадства, беларусь, у беларусі, ірына касцевіч, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
зарплата, бюджэтнікі, эканоміка, грамадства, беларусь, у беларусі, ірына касцевіч, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
Зарплаты бюджэтнікаў да канца года вырастуць у сярэднім на 15%
Па разліках Мінпрацы, рост будзе магчымы дзякуючы павелічэнню базавай стаўкі розных стымулюючых выплат.
МІНСК, 28 жні – Sputnik. У пачатку года ў рэспубліцы ўжо ўзнімалі базавую стаўку, яшчэ адно павелічэнне будзе з 1 верасня, аб гэтым нагадала міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
З 1 студзеня стаўку паднялі на 7,5% – да 228 рублёў, а з 1 верасня яна складзе 235 рублёў.
"Базавая стаўка – гэта галоўны элемент у заработнай плаце ў бюджэтнай галіне", - адзначыла міністр.
Па даных Мінпрацы, дзякуючы такому росту базавай стаўкі, а таксама стымулюючых выплат, заробак у бюджэтным сектары ў канцы года павялічыцца прыкладна на 15%. Касцевіч паведаміла, што гэта закране больш за 800 тыс чалавек.
Раней паведамлялася, што ў цэлым намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у краіне па выніках ліпеня складае 1 933,1 рубля. Для параўнання: у чэрвені лічба склала 1 927,1 рубля, у маі – 1 861,1 рубля. Традыцыйна самая вялікая сума ў Мінску – 2 595,8 рубля (у ліпені).
Найбольшыя зарплаты, паводле звестак Белстата, – у сферы інфармацыйных тэхналогій, дзе сярэдняя сума перавысіла 6,6 тыс рублёў.
У бюджэтным сектары сярэднія зарплаты такія: каля 1,3 тыс – у адукацыі, 2,4 тыс – у навуцы, 1,6 тыс – у ахове здароўя і сферы сацыяльных паслуг.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Попыт на крэдыты ў беларускіх рублях расце – Нацбанк
Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 2,3%