МІНСК, 14 вер – Sputnik. Нацыянальны алімпійскі камітэт вядзе дыялог з міжнароднымі спартыўнымі структурамі па адмене санкцый у дачыненні да беларускіх спартсменаў, заявіў кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка.
"Любая санкцыя – несправядлівая барацьба. Што ў эканоміцы, што ў спорце", - сказаў Віктар Лукашэнка на пашыраным пасяджэнні алімпійскіх структур дзвюх краін, якое праходзіць у Маскве.
Паводле яго слоў, ужо ёсць пэўны рух міжнародных структур, накіраваны на тое, каб палепшыць сітуацыю.
"(…) знаходзімся ў пастаянным дыялогу, каб іх прыбралі і вярнулі канкурэнтную барацьбу. Рана ці позна ўсё наладзіцца, але хацелася б крыху раней", - цытуе Лукашэнку РІА Навіны.
Віктар Лукашэнка (другі злева) на пленарным пасяджэнні Камісій спартсменаў НАК Беларусі і АКР у Маскве
© Photo : Telegram / НОК Беларуси
У Маскве на двухдзённым пашыраным пасяджэнні НАК Беларусі і Алімпійскага камітэта Расіі пройдзе абмеркаванне патрабаванняў, якія да беларускіх і расійскіх спартсменаў напярэдадні Алімпіяды вылучылі МАК, міжнародныя федэрацыі.
Па словах кіраўніка НАК Беларусі, рашэнні, якія будуць прыняты па выніках пасяджэння, павінны паўплываць як на спорт у Беларусі і Расійскай Федэрацыі, так і на міжнародны спорт у цэлым.
Лукашэнка таксама адзначыў актуальнасць правядзення форуму, падкрэсліўшы, што такія сустрэчы павінны праходзіць часцей, каб абмяркоўваць пытанні, якія назапасіліся.
"Сітуацыя ў міжнародным спорце настолькі мяняецца, што нам трэба сустракацца часцей і абмяркоўваць яе", - сказаў ён. Пры гэтым ён падкрэсліў, што з-за пазіцыі МАК у адносінах да спартсменаў дзвюх краін каляндар расійскага і беларускага спартыўнага супрацоўніцтва стаў больш разнастайным.
Гульні СНД – правобраз будучых спаборніцтваў
Кіраўнік НАК Беларусі выказаў упэўненасць аб тым, што Гульні краін СНД, якія паспяхова прайшлі нядаўна ў краіне, можна разглядаць як правобраз тых Гульняў, якія дзве краіны могуць правесці ў будучым. Паводле яго слоў, беларускія Гульні краін СНД былі адкрытыя і ў іх бралі ўдзел не толькі спартсмены Садружнасці.
"(…) мы гатовы дзяліцца вопытам, думаю, гэта правобраз тых Гульняў, якія мы і вы будзем праводзіць у будучым", - падкрэсліў Лукашэнка.
Гульні краін СНД прайшлі ў жніўні 2023 года ў 10 гарадах Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пуцін: Гульні краін СНД значна пашырылі сваю геаграфію
Страсці па спорце: эмацыянальныя фота II Гульняў краін СНД
Трэція Гульні краін СНД пройдуць у 2025 годзе ў Азербайджане