Афіцыйная Варшава адкрыта падтрымлівае нацыяналістычны кіеўскі рэжым. Разам з ЗША і іншымі краінамі НАТА пастаўляе ва Украіну тэхніку і ўзбраенне. Гістарычны парадокс заключаецца ў тым, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны летам 1943 года члены Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і байцы Украінскай паўстанцкай арміі (абедзве арганізацыі забаронены ў РФ) атакавалі населеныя пункты, дзе пражывалі палякі.
Трагедыя ўвайшла ў гісторыю як Валынская разня. Па даных экспертаў, колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва перавышае дзесяткі тысяч чалавек. Чаму ж сёння Польшча падтрымлівае ўкраінскіх нацыяналістаў? З якой мэтай і ва Украіне, і ў Польшчы літаральна пад забаронай усё, што так ці інакш звязана з Расіяй – ад мовы да культуры? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала.
Удзельнікі ў Беларусі:
пісьменнік, публіцыст Якаў АЛЯКСЕЙЧЫК;
публіцыст, грамадскі дзеяч Вольга БОНДАРАВА;
пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч Андрэй ГЕРАШЧАНКА;
доктар філасофскіх навук, прафесар Леў КРЫШТАПОВІЧ;
пісьменнік, публіцыст Аляксандр ПЛАВІНСКІ;
палітолаг, публіцыст, грамадскі дзеяч Мікалай СЯРГЕЕЎ;
доктар гістарычных навук, прафесар Кірыл ШАЎЧЭНКА.
У Расійскай Федэрацыі:
дырэктар Фонду садзейнічання актуальным гістарычным даследаванням "Историческая память" Аляксандр ДЗЮКАЎ;
палітолаг, прэзідэнт Фонду развіцця інстытутаў грамадзянскай супольнасці "Народная дипломатия" Аляксей КАЧАТКОЎ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Мінабароны вядзе працу па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі
НАТА збіраецца правесці найбуйнейшыя ваенныя вучэнні ў 2024 годзе
Не менш за 270 "сясцёр" Хатыні: дапоўнілі спісак спаленых нацыстамі вёсак