МІНСК, 17 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём народнага адзінства, паведаміла ў нядзелю прэс-служба беларускага лідара.
"Гэтае свята вяртае нас да знамянальнай даты, якая стала найважнейшай вяхой у гісторыі беларускай нацыі, якая, прайшоўшы скрозь боль і выпрабаванні, набыла дзяржаўнасць, суверэнітэт і сусветнае прызнанне", - гаворыцца ў тэксце віншавання.
Прэзідэнт адзначыў, што падзеі 17 верасня 1939 года заклалі моцны фундамент для поспехаў сучаснай Беларусі і прадвызначылі далейшы шлях рэспублікі.
"У аснове нашай згуртаванасці – вернасць памяці продкаў, багатая культурная спадчына, стойкасць і працавітасць, блізкія кожнаму з нас традыцыйныя каштоўнасці", - сказаў Лукашэнка.
Паводле слоў прэзідэнта, беларусы навучыліся быць разам не толькі ў барацьбе, але і ў стварэнні. Кіраўнік дзяржавы назваў агульную задачу для беларусаў – прымнажаць славу і патэнцыял роднай зямлі праз дыялог і ўзаемаразуменне.
Дзень народнага адзінства Беларусь святкуе з 2021 года, гэтае свята прымеркавана да гадавіны вызваленчага паходу Чырвонай арміі, які доўжыўся з 17 верасня па 5 кастрычніка 1939 года. У ходзе вызваленчага паходу ў Беларусь вярнуліся змелі, якія знаходзіліся пад кантролем Польшчы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Польскі паход Чырвонай Арміі і вяртанне Заходняй Беларусі – гісторыя ў відэа
Беларусь 17 верасня адзначае Дзень народнага адзінства
Урад робіць усё для развіцця Беларусі – Галоўчанка