МІНСК, 19 вер – Sputnik. Мы сапраўды занепакоены рэзкай эскалацыяй напружанасці і пачаткам баявых дзеянняў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, цяпер расійскія вайскоўцы кантактуюць з калегамі ў Закаўказзе. Таксама ідзе ўзгадненне кантактаў на больш высокім узроўні.
"Па меры таго, як будуць дасягнуты канчатковыя дамоўленасці, мы будзем вас неадкладна інфармаваць, у тым ліку аб магчымых кантактах на вышэйшым узроўні", - запэўніў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ваенныя Азербайджана пры правядзенні аперацыі павінны гарантаваць бяспеку мірнага насельніцтва ў Нагорным Карабаху.
"Размова, вядома ж, ідзе аб армянскім насельніцтве. Для гэтага павінны быць прыняты ўсе неабходныя меры", - адзначыў Дзмітрый Пяскоў.
Свет у новых рэаліях
На яго думку, адзінай базай для перагавораў з’яўляюцца дакументы, якія былі падпісаны Масквой, Ерэванам і Баку два і тры гады таму. Трэба прытрымлівацца прапісаных у іх палажэнняў.
"Натуральна, зважаючы на тыя новыя рэаліі, маецца на ўвазе факт прызнання армянскім бокам тэрыторыі Азербайджана па стане на 1991 год", - удакладніў прэс-сакратар расійскага лідара.
Пасля чаго асабліва адзначыў, што зараз вядзецца работа для таго, "каб вярнуць працэс урэгулявання ў палітыка-дыпламатычнае ручво".
Адказваючы на пытанне аб магчымым павелічэнні расійскага міратворчага кантынгенту ў рэгіёне, Пяскоў адзначыў, што гэта сфера кампетэнцыі вайскоўцаў. Да таго ж гэтае пытанне патрабуе ўзгаднення з усімі бакамі.
"І тут толькі вайскоўцы могуць даць нейкую экспертызу наконт мэтазгоднасці такога павелічэння", - растлумачыў Дзмітрый Пяскоў.
Пры гэтым ён яшчэ раз падкрэсліў, што на гэты момант "галоўнае – гэта пераканаць, пераканаць і Ерэван, і Баку адмовіцца ад сілавых метадаў і сесці за стол перагавораў".
Аснова для перагавораў
Раней стала вядома, што пасол Арменіі па асобых даручэннях Эдмон Марукян заявіў аб тым, што зараз чарга Злучаных Штатаў займацца ўрэгуляваннем крызісу ў Нагорным Карабаху.
"Тут не павінна быць ніякай чаргі. Тут павінны быць канкрэтныя намаганні на аснове рэальнай, адчувальнай прававой базы, якая дае магчымасць выйсці на мірнае ўрэгуляванне", - пракаменціраваў сітуацыю Дзмітрый Пяскоў.
На яго думку, урэгуляваць сітуацыю мірным чынам ёсць усе магчымасці. Асновай для гэтага павінны служыць дамоўленасці, дасягнутыя раней. Таму кантакты з Баку і Ерэванам працягваюцца.
У завяршэнне прэс-сакратар прэзідэнта РФ запэўніў, што расійскія вайскоўцы падтрымліваюць кантакты са сваімі калегамі ў Арменіі і Азербайджане. Галоўным прыярытэтам для іх з’яўляецца гарантаванне бяспекі міратворчага кантынгенту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Ваенных у Нагорным Карабаху ў Арменіі няма – Мінабароны
Масква заклікае Баку і Ерэван спыніць ваенныя дзеянні – МЗС РФ
Пашынян гатоў правесці экстранныя перагаворы з Аліевым па сітуацыі на мяжы