МІНСК, 21 вер – Sputnik. Памятную дошку касманаўту Алегу Навіцкаму размесцяць у сярэдняй школе Чэрвеня 12 кастрычніка, пра гэта паведаміў карэспандэнту Sputnik аўтар знака, скульптар Іван Міско. Менавіта ў гэтай навучальнай установе атрымаў адукацыю будучы герой Расіі.
Па словах скульптара, ён і сам марыў звязаць сваё жыццё з палётамі, аднойчы нават здолеў угаварыць кіраўніка падрыхтоўкі касманаўтаў дазволіць яму прайсці выпрабаванне на цэнтрыфузе, ды вестыбюлярны апарат падвёў. Але цікавасць да касмічнай тэматыкі ў Міско не знікла.
Памятная дошка Алега Навіцкага
© Sputnik / Юрий Иванов
Знак будзе выкананы з бронзы, а тэкст на ім напісаны на беларускай мове. Па словах скульптара, ён ужо думае над тым, каб стварыць памятныя дошкі і для іншых касманаўтаў.
"У Беларусі гэта першая памятная дошка, прысвечаная касманаўту. Канкрэтна Алегу Навіцкаму. Сёння аддаю яе ў адліўку з бронзы, але ў мяне ёсць падобныя напрацоўкі таксама для Клімука і Кавалёнка. Іх таксама ўстановяць на школах, дзе вучыліся беларускія касманаўты. У мяне ўсё ёсць, зараз трэба толькі рашэнне ўлад", - распавёў Sputnik скульптар Міско.
Яшчэ адзін памятны знак, прысвечаны савецкаму касманаўту Юрыю Гагарыну, скульптар спадзяецца размясціць у яго родным горадзе Гжацку.
Алег Навіцкі – ураджэнец Беларусі, герой Расіі, якому прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці і Чэрвеньскага раёна за тое, што ён тройчы лятаў на МКС. У 2021 годзе касманаўт таксама апрабаваў сябе ў ролі акцёра і зняўся сумесна з Юліяй Перэсільд у фільме "Вызов", здымкі якога праходзілі на МКС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Скульптар Фінскі: джаз – гэта і ёсць мая малая пластыка, гэта свабода і экспромт
Замест вінаграда і баяна - тоны гліны: інтэрв'ю да 80-годдзя Генадзя Буралкіна