МІНСК, 22 вер – Sputnik. Намеснікі міністраў прамысловасці Расіі і Беларусі Міхаіл Іваноў і Аляксандр Яфімаў падпісалі ў Мінску дарожную карту развіцця станкабудавання.
"Ужо ў наступным годзе на выставе "Металлообработка-2024" у Маскве мы плануем паказаць некалькі мадэлей ключавых станкоў, асноўных іх тыпаў. Яны будуць практычна на 100% складацца з камплектуючых, выпушчаных у Саюзнай дзяржаве", - цытуе Яфімава выданне "Беларусь сегодня" .
Частка дарожнай карты – саюзны праект "Союзный станок". Таксама дакумент прадугледжвае іншыя сумесныя праекты станкаінструментальных прадпрыемстваў дзвюх краін, стварэнне сумесных вытворчасцей, дзяржпадтрымку гэтага сектара і гэтак далей.
Раней Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў станкабудаванні. Пра тое, што будзе больш дэталёвы дакумент – дарожная карта – паведамлялася ў канцы жніўня. У Мінпраме Беларусі таксама адзначалі, што асаблівая ўвага будзе ўдзелена не толькі ключавым прадуктам, але і стварэнню ўласнай элементнай базы.
Аб сур’ёзнай патрэбнасці ў станках у нядаўнім мінулым заяўляў пасол Беларусі ў Расіі, экс-міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. Паводле яго слоў, найбуйнейшыя расійскія канцэрны адчуваюць сур’ёзную патрэбнасць у станках, і беларусам "не трэба спаць у шапку". Кантракты ўжо заключаюцца: напрыклад, на ААТ "СтанкаГомель" расіяне заказалі фрэзерныя і восевыя станкі.
Пра недахоп станкоў у інтэрв’ю Sputnik Беларусь не так даўно казаў кіраўнік расійскай групы кампаній "Кировский завод" Сяргей Серабракоў.
"Яно (станкабудаванне - Sputnik) было знішчана. Тое, што сёння называецца беларускай вытворчасцю станкоў або расійскай вытворчасцю станкоў, гэта ў той ці іншай ступені зборка з нейкай глыбінёй…", - лічыць Серабракоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Доля беларускай сельгастэхнікі ў Ніжагародскай вобласці даходзіць да 60%
Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным дадатковыя пастаўкі дызпаліва
Калуга зацікаўлена ў беларускім аўтапраме – ён заменіць замежныя кампаніі