МІНСК, 22 вер – Sputnik. Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен схлусіла, усклаўшы на Расію віну за трагедыю, якая здарылася ў Хірасіме, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава ў сваім Telegram-канале.
Фон дэр Ляйен у сваім выступленні на ўручэнні ўзнагароды Атлантычнага савета пахваліла ўрад Японіі за падтрымку кіеўскага рэжыму і барацьбу з Расіяй.
"Пра ЗША і вашынгтонскіх катаў, якія скінулі бомбы на японскія гарады і грамадзянскае насельніцтва, – ні слова", - адзначыла Захарава.
Паводле слоў дыпламата, "фігурантка найбуйнейшых у гісторыі ЕС карупцыйных скандалаў пайшла далей – усклала трагедыю Хірасімы... на Расію".
Захарава прывяла словы Фон дэр Ляйен, якая заявіла, што "Расія пагражае зноў выкарыстоўваць ядзерную зброю. Гэта агідна, гэта небяспечна і пад шатамі (у кантэксце) Хірасімы – недаравальна".
"Агідна і небяспечна тое, як хлусіць Урсула фон дэр Ляйен", - пракаменціравала словы кіраўніка ЕК прадстаўнік расійскага МЗС.
Трагедыя ў Хірасіме
Нагадаем, што амерыканцы правялі атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі ў самым канцы Другой сусветнай вайны, каб паскорыць капітуляцыю Японіі.
Бомбы былі скінуты на гарады 6 і 9 жніўня 1945 года. Агульная колькасць ахвяр атамнага ўдару склала больш за 450 тысяч чалавек. Непасрэдна ад выбухаў дзвюх бомб загінула каля 220 тыс чалавек, яшчэ больш за 200 тыс памерлі з-за смяротных доз радыяцыйнага выпраменьвання.
Тыя, хто выжыў у трагедыі, да гэтага часу пакутуюць ад выкліканых апрамяненнем захворванняў. Па апошніх звестках, іх больш за 183 тыс чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мядзведзеў лічыць, што тэрарысты могуць паўтарыць тэракт 11 верасня ў ЗША
Рабкоў: націск на РФ балансуе на мяжы вайны паміж ядзернымі дзяржавамі
Міцкевіч: размяшчэнне ТЯЗ у Беларусі – гэта інструмент стрымлівання