Каля 70 фарфоравых скульптур савецкага часу прадстаўлены ў Нацыянальным мастацкім музеі, дзе напярэдадні адкрылася выстава "Жыццё ў мініяцюры".
Тут можна ўбачыць не толькі фарфоравыя шахматы ранніх Саветаў, але і знакамітую "гогалеўскую серыю" савецкага скульптара Барыса Вераб’ёва, які ўвайшоў у гісторыю мастацтва як "перакладчык" на фарфоравую мову твораў Аляксандра Пушкіна, Івана Крылова, Міхаіла Лермантава і Антона Чэхава.
Легенды савецкага фарфору
Як расказала Sputnik адзін з куратараў выставы, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Марыя Шугалей, на выставе прадстаўлены творы малой фарфоравай пластыкі, якія былі створаны ў 20-60-х гадах мінулага стагоддзя.
Выстава твораў з фарфору "Жыццё ў мініяцюры"
© Sputnik / Тамара Беляева
Гэтыя фарфоровыя мініяцюры ствараліся на Ленінградскім фарфоровым заводзе імя М. В. Ламаносава, Волхаўскай фарфора-фаянсавай фабрыцы, Дзмітраўскім фарфоравым заводзе, Дулеўскім і Мінскім фарфоравых прадпрыемствах.
Шматтыражны фарфор
Паводле слоў спецыяліста, малая або настольная фарфоравая пластыка 1920–1960-х гадоў адыгрывала важную ролю ў паўсядзённым культурным жыцці той вялізнай краіны.
"А цяпер шматтыражны савецкі фарфор па-ранейшаму прыцягвае ўвагу даследчыкаў, калекцыянераў і аматараў мастацтва як своеасаблівы сімвал мінулага", - адзначыла куратар выставы.
Паводле яе слоў, усе экспанаты выставы – з запаснікаў НММ, "беларускую" савецкую калекцыю фарфору музею падарыў Мінскі фарфоравы завод.
"Красные" шахматы
Адным з самых цікавых экспанатаў выставы з’яўляюцца фарфоравыя шахматы таленавітага савецкага кераміста Наталлі Данько "Красные и белые", якія былі створаны ў 1922 годзе на Ленінградскім фарфоравым заводзе. Іх выпускалі на працягу некалькіх гадоў і ішлі яны толькі на экспарт і падарункі партыйным лідарам маладой краіны Саветаў.
Легендарныя шахматы "Красные и белые"
© Sputnik / Тамара Беляева
Шахматы "Красные и белые" – гэта адзін з найбольш вядомых узораў савецкага агітфарфору. У сучасных калекцыянераў асаблівым попытам карыстаецца "Белая пешка в цепях".
Фарфоравыя звяры
На выставе можна ўбачыць некалькі найбольш вядомых анімалістычных работ таленавітых савецкіх мастакоў Барыса Вераб’ёва і Івана Рызніча. Яны былі выкананы ў 30-60-х гадах мінулага стагоддзя.
Выстава твораў з фарфору "Жыццё ў мініяцюры"
© Sputnik / Тамара Беляева
"Волк воющий", "Лиса крадущаяся", "Борзая", "Тигр лежащий", "Пантера (Ярость)". "Фарфоровые звери" Вераб'ёва, распісаныя Рызнічам, выстаўляліся на самых прэстыжных аўкцыёнах і былі набытыя многімі музеямі свету.
Гогалеўская серыя
Скульптара Вераб’ёва называюць "перакладчыкам" на фарфоравую мову твораў Пушкіна, Крылова, Лермантава і, вядома, Гогаля. На выставе "Жыццё ў мініяцюры" – літаратурныя персанажы з "Мертвых душ" і "Ревизора" – "Хлестаков", "Добчинский", "Коробочка". Статуэткі выкананы з такім майстэрствам, што ў гогалеўскіх персанажах мы распазнаем сучаснікаў.
Гогалеўскія персанажы
© Sputnik / Тамара Беляева
Выразнасцю характару ўзрадавае і герой байкі Крылова "Кот и повар". Аўтар адлюстраваў момант, які адпавядае знакамітай фразе з байкі – "А Васька слушает да ест".
"Повар и кот"
© Sputnik / Тамара Беляева
На выставе ёсць і герой апавядання Льва Талстога – чуллівы маленькі хлопчык "Филлипок", які вельмі хацеў вучыцца ў школе.
"Клоун" і "Малахитовая шкатулка"
Лірычнасцю і непасрэднасцю ахоплены і вобраз юнай гераіні сказа Паўла Бажова "Малахитовая шкатулка" – на ім адлюстраваны момант, калі дзяўчына прымярае дарагія ўпрыгажэнні.
"Малахитовая шкатулка"
© Sputnik / Тамара Беляева
На выставе можна ўбачыць рэдкую інтэр'ерную скульптуру "Клоун с шарами" – яна яркая, у прыгожым убранні і зіхатлівая.
Скульптура "Клоун с шарами"
© Sputnik / Тамара Беляева
Беларускі савецкі фарфор прадстаўлены ў асобнай зале – ён маладзейшы – гэта 50-60-ыя гады мінулага стагоддзя. Калекцыю фарфоравай пластыкі Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі падарыў Мінскі Фарфоравы завод. Тут і "Сымон музыка", і "Царевна-лягушка", і жанравыя фігуркі ў нацыянальных касцюмах.
Беларускі фарфор
© Sputnik / Тамара Беляева
Песня ваўка
Вытанчанай "фішкай" выставы з’яўляецца яе музычна-гукавое афармленне – падчас экспазіцыі можна пачуць песню самотнага ваўка, а таксама тое, як б’е хвастом шчупак з казкі "По щучьему веленью".
"Для лепшага ўспрымання, каб пагрузіць гледача ў атмасферу "Жыцця ў мініяцюры", мы дапоўнілі выставу гукавым суправаджэннем. Ёсць персанажы, якім адпавядаюць нейкія гукі, музыка, песні", - расказала мастацтвазнаўца.
Паводле яе слоў, каб усё пачуць, трэба проста пастаяць у цішыні 15 хвілін.
Першымі наведвальнікамі выставы сталі мінскія школьнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Памятную дошку касманаўту Навіцкаму ўстановяць у Чэрвені
Скульптару Занковічу прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
У Мінску ў гэтым годзе ўстановяць помнік Аляксандру Неўскаму – пасол РФ