МІНСК, 27 вер – Sputnik. Супрацоўнікі медыягрупы "Россия сегодня" занялі першыя радкі ў рэйтынгу расійскіх медыяменеджараў.
Першае месца ў намінацыі "Топ-50 дырэктараў па карпаратыўным кіраванні" заняла Першы намеснік гендырэктара медыягрупы Галіна Кожына.
Дырэктар дырэкцыі па персанале Яўгенія Соладава ўвайшла ў топ-5 дырэктараў па персанале, а Выканаўчы дырэктар – кіраўнік Міжнароднага мультымедыйнага прэс-цэнтра Вольга Колева заняла другое месца ў намінацыі "Топ-100 дырэктараў па грамадскіх і карпаратыўных сувязях".
Сярод першых таксама Дырэктар дырэкцыі дзяржаўных праектаў Алена Давыдава і Дырэктар дырэкцыі інфармацыйных тэхналогій Сяргей Макараў.
Рэдакцыя Sputnik Беларусь віншуе калег!
Медыягрупа "Россия сегодня" – міжнародная медыягрупа, місіяй якой з’яўляецца аператыўнае і ўзважанае асвятленне падзей у свеце, інфармаванне аўдыторыі аб розных поглядах на ключавыя падзеі.
Медыягрупа "Россия сегодня" прадстаўляе лінейку інфармацыйных рэсурсаў агенцтва: "РИА Новости", "Спорт РИА Новости", "Недвижимость РИА Новости", "Прайм", "Рейтинг РИА Новости", "ИноСМИ", "Социальный навигатор". За мяжой медыягрупа прадстаўлена міжнародным агенцтвам навін і радыё Sputnik. Медыягрупа "Россия сегодня" ўваходзіць у лік лідараў расійскага медыярынку ў рэалізацыі сацыяльных і асветніцкіх праектаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Медыягрупа "Россия сегодня" адмовіцца ад тэхнікі Apple
Эксперт SputnikPro: нейрасеткі эканомяць час журналіста
Дроны, падкасты і наш Ілон Маск: беларусы падзяліліся ўражаннямі ад SputnikPro