МІНСК, 30 вер – Sputnik. Беларусы за мінулы год здзейснілі 3,9 мільёнаў паездак, гэта вынікае са статыстычнага агляду Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Згодна са статыстыкай, 348,6 тысячы беларусаў адправіліся ў мінулым годзе ў арганізаваныя падарожжы ў 111 краін свету. Сярэдняя працягласць іх знаходжання за мяжой склала восем дзён.
Самым распаўсюджаным турыстычным напрамкам сярод беларусаў стала Турцыя, дзе ў мінулым годзе водпуск правялі 104,2 тысячы грамадзян Беларусі.
На другім месцы размясцілася Расія, якую наведалі 78,2 тысячы беларусаў.
У пяцёрку папулярных напрамкаў сярод беларусаў увайшлі таксама Егіпет (50,9 тысячы), ААЭ (30,5 тысячы) і Грузія (21,3 тысячы).
Разам з тым, беларусы шмат падарожнічалі і па сваёй краіне. Так, у складзе арганізаваных турыстычных груп больш за 1,5 мільёна беларусаў здзейснілі паездкі ўнутры рэспублікі. Большасць з іх – 91,6% – адпраўляліся ў аднадзённыя турыстычныя паездкі і экскурсіі.
Сардэчна запрашаем у Беларусь
Паводле звестак Белстата, у мінулым годзе замежныя турысты здзейснілі 4,9 мільёнаў паездак у Беларусь. З іх 143 тысячы замежных турыстаў з 85 краін свету наведалі краіну арганізавана.
Большасць турыстаў было з Расіі – 136 тысяч чалавек.
Сярэдняя працягласць знаходжання замежнікаў у Беларусі склала пяць дзён.
Турыстычную дзейнасць у краіне ў 2022-м ажыццяўлялі 1 203 арганізацыі.
Што да беларускіх гасцініц, то 1,9 мільёнаў чалавек скарысталіся ў мінулым годзе іх паслугамі. Большая частка пастаяльцаў (58%) – грамадзяне Беларусі. На другім месцы – турысты з краін СНД, яны склалі 37,5% ад агульнай колькасці гасцей.
Сярод наведвальнікаў аграэкасядзіб лідзіруюць таксама беларусы. За мінулы год 540 523 беларусы скарысталіся іх паслугамі. Другое месца ў гасцей з Расіі (14 472 чалавекі). У пяцёрку краін-лідараў па наведванні беларускіх аграэкасядзіб у мінулым годзе таксама ўвайшлі Узбекістан (2 901 чалавек), Латвія (447 чалавек) і Казахстан (358 чалавек).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
МЗС Беларусі правядзе перагаворы з Дамініканай па адмене віз
"Мінсктранс" змяніў маршрут аўтобусаў з Мінска ў Рыгу
"Победа" атрымала дазвол на палёты з Масквы ў Гомель