МІНСК, 3 кас – Sputnik. Аналізу бягучага стану і перспектыў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі ў краінах-членах Садружнасці Незалежных Дзяржаў будзе прысвечаны другі форум "Развіццё медыя ў свеце, які мяняецца", які пройдзе ў Маскве ў сераду, 1 лістапада.
Мерапрыемства арганізавана Міжнароднай медыягрупай "Россия сегодня" пры падтрымцы Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ.
На форуме выступяць:
генеральны дырэктар "России сегодня" Дзмітрый Кісялёў,
старшыня камітэта па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Дзяржаўнай Думы Аляксандр Хінштэйн,
старшыня Саюза журналістаў Расіі Уладзімір Салаўёў,
кіраўнік Рассупрацоўніцтва Яўген Прымакоў,
генеральны дырэктар Інстытута развіцця інтэрнэту Аляксей Гораслаўскі,
дырэктар Лігі бяспечнага інтэрнэту, выканаўчы дырэктар Нацыянальнага маніторынгавага цэнтра дапамогі зніклым і пацярпелым дзецям Кацярына Мізуліна,
дэкан факультэта журналістыкі МДУ Алена Вартанава,
дырэктар інстытута медыя Вышэйшай школы эканомікі,
тэлевядучы Эрнэст Мацкявічус і многія іншыя.
У дыскусіях прымуць удзел прадстаўнікі палітычнай эліты, СМІ і экспертнай супольнасці.
Пленарнае пасяджэнне форуму будзе прысвечана праблемам міжнароднай журналістыкі, інфармацыйнай бяспекі і ўзаемадзеяння ў інфармацыйнай і палітычнай прасторы ў краінах СНД.
На тэматычных сесіях плануецца абмеркаваць будучыню штучнага інтэлекту ў медыясферы, эфектыўныя стратэгіі вядзення Telegram-каналаў, развіццё рускамоўных СМІ Садружнасці і спецыфіку падрыхтоўкі студэнтаў профільных факультэтаў у лічбавую эпоху.
У 2022 годзе ў медыяфоруме краін СНД, які праходзіў у Міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры "России сегодня", прынялі ўдзел 300 журналістаў, палітыкаў і экспертаў з Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Хэштэг #отменинацистскуюканаду запусцілі пасля скандалу ў парламенце Канады
SputnikPro: выкарыстанне нейрасетак у працы рэдакцый
Медыягрупа "Россия сегодня" адмовіцца ад тэхнікі Apple