Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Пекіне

Беларуска ў тэнісным матчы сустрэлася з саперніцай з Італіі, якую не без праблем адолела ў двухсэтавым супрацьстаянні.
Sputnik
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Беларуская спартсменка Арына Сабаленка (№1 у рэйтынгу WTA) прабілася ў 1/4 прэстыжнага турніру ў Пекіне, паведамляе Sputnik.
Спаборніцтвы ў Кітаі для Сабаленкі сталі першым выпрабаваннем пасля заваявання тытула першай ракеткі свету. На старце спаборніцтваў яна адолела амерыканку Соф’ю Кенін (31-я), а затым абыграла прадстаўніцу Вялікабрытаніі Кэці Бултар (56-я).
У чацвер беларусцы супрацьстаяла італьянская тэнісістка Ясмін Пааліні (36-я). Сустрэча выдалася для Сабаленкі няпростай: яна выйграла першы сэт, але ў другім адрэзку матча прыйшлося пазмагацца, каб перамагчы – 6:4, 7:6.
Супрацьстаянне доўжылася паўтары гадзіны.
У наступным крузе Сабаленка згуляе з Аленай Рыбакінай (5-я) з Казахстана.
Раней беларуска Вікторыя Азаранка (17-я) саступіла польцы Магдзе Лінет у стартавым матчы і вылецела з турніру. Аляксандра Сасновіч (82-я), у сваю чаргу, не змагла прайсці кваліфікацыю прэстыжнага турніру.
Спаборніцтвы катэгорыі WTA-1000 China Open стартавалі 30 верасня і завершацца 8 кастрычніка, іх прызавы фонд у бягучым годзе складае больш за 8,1 млн долараў ЗША. У 2012 годзе чэмпіёнкай гэтага турніру стала Вікторыя Азаранка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Азаранка ўзнялася на шэсць пазіцый у рэйтынгу WTA
Квартальнаў застаўся задаволены, што "Дынама" абыграла піцерскае СКА
Беларускія самбісты заваявалі тры медалі ў першы дзень турніру ў Казані