Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларускія касманаўткі трэніруюцца разам з Навіцкім і Вагнерам

Па планах першы ў гісторыі суверэннай Беларусі касманаўт адправіцца на МКС у сакавіку наступнага года.
Sputnik
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Кандыдаты ад Беларусі на палёт у космас Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова пачалі практычныя заняткі на трэнажоры карабля "Саюз", паведамілі ў прэс-службе Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына.
Беларускі, адна з якіх увойдзе ў склад экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі, правялі трэніроўку ў скафандрах.
Падчас першага занятку асноўны экіпаж – касманаўт Алег Навіцкі і бортправаднік авіякампаніі "Белавія" Марына Васілеўская – адпрацаваў штатную праграму палёту карабля да станцыі.
Беларуска Марына Васілеўская рыхтуецца да палёту ў космас
Апарату запатрабавалася здзейсніць два віткі вакол Зямлі, каб прычаліць да станцыі ў аўтаматычным рэжыме.
Такую ж чатырохгадзінную трэніроўку правялі Іван Вагнер і Анастасія Лянкова – члены дублюючага экіпажа.
Кандыдат ад Беларусі на палёт у космас Анастасія Лянкова і касманаўт Іван Вагнер
Таксама экіпажы адпрацавалі на трэнажоры расстыкоўку карабля пры вяртанні на Зямлю. Пасля чаго пад кіраўніцтвам камандзіраў быў паспяхова адпрацаваны рэжым штатнага спуску. Усе гэтыя дзеянні касманаўты таксама адпрацавалі ў скафандрах.

Абавязкі беларускай касманаўткі

Пры спуску з арбіты на беларускую касманаўтку ўскладзены шэраг адказных задач на борце.
Беларуска Анастасія Лянкова рыхтуецца да палёту ў космас
Паколькі камандзір карабля, знаходзячыся ў цэнтральным крэсле апарата, які спускаецца, не мае магчымасці дастаць да ўсіх органаў кіравання, беларускі член экіпажа павінен сачыць за сістэмай жыццядзейнасці, дыхальнай вентыляцыі і кіслародам, што падаецца ў скафандр, а таксама выконваць каманды камандзіра.

Хто паляціць і калі

У канцы мая 2023 года стала вядома, што праходзіць падрыхтоўку да касмічнага палёту будуць дзве беларускі – бортправаднік авіякампаніі "Белавія" Марына Васілеўская (як асноўны кандыдат) і хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі Анастасія Лянкова (дублёр).
Плануецца, што карабель "Саюз МС-25" стартуе 13 сакавіка 2024 года.
Камандзірам экіпажа будзе ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі. У час 12-сутачнага палёту касманаўты павінны будуць выканаць навуковую праграму, распрацаваную НАН Беларусі і дзяржкарпарацыяй "Роскосмос" з удзелам Расійскай акадэміі навук.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Кіраўнік "Роскосмоса" распавёў аб лёсе МКС і новай расійскай станцыі
Расійскі ўніверсітэт запусціць на арбіту свой спадарожнік
Памятную дошку касманаўту Навіцкаму ўстановяць у Чэрвені