МІНСК, 6 кас – Sputnik. За апошнія пяць гадоў ацяпляльны сезон стартаваў у беларускай сталіцы ў кастрычніку толькі адзін раз – у 2020 годзе, у іншыя гады цяпло пачыналі ўключаць у кватэрах ужо ў верасні, паведаміла прэс-служба "Мінскэнерга" ў афіцыйным Telegram-канале арганізацыі.
"Адыходзячы верасень стаў самым цёплым у Беларусі за апошнія 78 гадоў. Прырода падарыла нам не толькі дадатковы месяц лета, але і адклала наступленне ацяпляльнага сезона", - гаворыцца ў паведамленні.
Згодна са статыстыкай "Мінэнерга", самай ранняй датай пачатку ацяпляльнага сезона за гэту пяцігодку прынята лічыць 20 верасня 2021-га, а самай позняй – 12 кастрычніка 2020 года.
Калі ўключаюць ацяпленне
У "Мінскэнерга" нагадалі, што рашэнне аб уключэнні ацяплення прымаюць гарадскія ўлады, у Мінску – адпаведна Мінгарвыканкам.
У першую чаргу батарэі цяплеюць у дзіцячых садах, школах, паліклініках, бальніцах і іншых аб’ектах сацзабеспячэння.
Каб ацяпляльны сезон пачаўся для гэтых аб’ектаў, сярэднесутачная тэмпература павінна апусціцца да +10℃ і ніжэй і трымацца на такім узроўні на працягу пяці дзён.
Пасля пацяплее і ў жыллёвым фондзе, але для гэтага сярэднесутачная тэмпература +8℃ і ніжэй таксама павінна пратрымацца пяць дзён.
Апошнімі ў спіску "на цёплыя батарэі" будуць адміністрацыйныя, прамысловыя і іншыя вытворчыя будынкі.
Самы цёплы верасень за 78 гадоў
Як расказалі раней у Белгідрамеце, верасень 2023 года стаў самым цёплым упершыню з 1945 года.
У гэтым годзе першы месяц восені парадаваў беларусаў пагодлівымі дзянькамі, дажджоў практычна не было. Тэмпература паветра днём на працягу ўсяго верасня складала ў сярэднім +20 … +27°С, што вышэй за кліматычную норму. Максімальнае значэнне дзённай тэмпературы было зафіксавана 13 верасня на станцыях Брэст і Пружаны – 29,2°С.
Папярэдні найбольш цёплы верасень быў у 2018 годзе – тады кліматычная норма была вышэй на 2,3°С. А адзін з самых халодных – у 1986 годзе, калі тэмпературная норма была ніжэй на 3,5°С.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Аплата за жыллёва-камунальныя паслугі вырасце гэтай зімой, але не моцна
Пашпарты гатоўнасці да зімы выдадзены на ўвесь жылфонд у Мінску
Новыя нормы расходаў вады і цяпла вызначаны ў Беларусі