Палесціна-ізраільскі канфлікт

Палесціна-ізраільскі канфлікт: навіны да раніцы серады

Абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе, выкліканае атакай баевікоў ХАМАС на Ізраіль, прывяло да маштабных чалавечых ахвяр сярод ізраільцян і палесцінцаў, аднак ракетныя абстрэлы працягваецца да гэтага часу.
Sputnik
МІНСК, 11 кас – Sputnik. Канфлікт паміж Палесцінай і Ізраілем зноў разгарэўся ў мінулую суботу. Што адбываецца ў зоне канфлікту – у матэрыяле Sputnik.

Чалавечыя ахвяры

Ізраільскія СМІ паведамляюць, што колькасць загінулых падчас эскалацыі ізраільска-палесцінскага канфлікту жыхароў Ізраіля перавысіла 1,2 тысячы чалавек – гэта лічба па стане на раніцу серады. Разам з тым колькасць ахвяр увесь час працягвае расці.
Што да другога боку канфлікту, то, паводле звестак палесцінскіх улад, каля 950 чалавек загінулі ў сектары Газа і больш за 5 тысяч паранены.
Акрамя таго, амаль 264 тысячы чалавек у Газе былі вымушаны пакінуць дамы пасля таго, як канфлікт абвастрыўся. Як паведамілі ва Упраўленні ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў, масавае перамяшчэнне працягвалася на працягу апошніх 24 гадзін па ўсім сектары Газа. І паводле іх прагнозаў, колькасць перамешчаных асоб будзе расці і далей.

Стан пацярпелых беларусаў

Раней стала вядома, што ў Ізраілі пацярпелі тры беларусы. Як расказаў консул пасольства Беларусі ў Ізраілі Станіслаў Венцэль, стан адной грамадзянкі Беларусі па-ранейшаму застаецца цяжкім.
Новых звестак аб пацярпелых беларусах у Ізраілі няма, але гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі – пасольства маніторыць любую інфармацыю, якая публікуецца.
Беларускія дыпламаты сумесна з расійскімі калегамі прапрацоўваюць пытанне эвакуацыі сваіх грамадзян, якія знаходзяцца ў сектары Газа. Усяго ў сектары Газа зараз знаходзіцца некалькі дзесяткаў беларусаў. У асноўным гэта жанчыны з дзецьмі.

Удары Ізраіля па аб’ектах ХАМАС

Абароннае ведамства Ізраіля паведаміла, што ўдарыла па ваенна-марскіх аб’ектах ХАМАС, якія выкарыстоўваюцца для тэрарыстычных нападзенняў на ізраільскае ўзбярэжжа.
"На працягу апошніх гадзін ваенна-марскія цэлі ХАМАС, уключаючы докі Хан-Юніса і Газа, якія выкарыстоўваюцца тэрарыстычнай арганізацыяй ХАМАС, былі атакаваны", - гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, ізраільская армія атакавала дом ваеннага камандзіра ХАМАС Махамеда Ад-Дэйфа ў Хан-Юнісе. У выніку былі забіты яго найбліжэйшыя сваякі, у тым ліку дзеці, але пра лёс самога камандуючага пакуль што нічога не вядома.
Таксама ізраільскія знішчальнікі нанеслі ўдары па больш чым 200 цэлях у Аль-Фуркане ў сектары Газа, а таксама па больш чым 70 цэлях у раёне Дарадж-Туфаха ў сектары Газа.

Самалёты не лятаюць

Раней з-за абвастрэння сітуацыі шэраг авіякампаній паведаміў аб прыпыненні рэйсаў, іх спісак павялічыўся. У прыватнасці, авіякампанія American Airlines на фоне абвастрэння канфлікту таксама прыняла рашэнне прыпыніць палёты ў Тэль-Авіў і з яго да 4 снежня.

Амерыканская дапамога

У Арміі абароны паведамілі, што ЗША даставілі самалётам першую з пачатку абвастрэння канфлікту партыю боепрыпасаў у Ізраіль. Адзначаецца, што гэтыя боепрыпасы "разлічаны на магчымасць нанясення значных удараў і арганізацыю дадатковых сцэнарыяў".
Акрамя гэтага, у кангрэс ЗША унесены законапраект аб прадастаўленні Ізраілю ваеннай дапамогі для зенітных ракетных комплексаў Iron Dome ("Жалезны купал") на 2 млрд долараў.
Таксама ў аўторак амерыканскі авіяносец "Джэральд Форд" з ударнай групай прыбыў ва ўсходнюю частку Міжземнага мора.

Экстраннае пасяджэнне

Савет Лігі арабскіх дзяржаў (ЛАД) правядзе экстранае пасяджэнне ў Каіры на ўзроўні кіраўнікоў МЗС. Яны абмяркуюць сітуацыю ў сектары Газа і абвастрэнне палестына-ізраільскага канфлікту.
Памочнік генсакратара ЛАД Хусам Закі заявіў, што на паседжанні будуць абмяркоўвацца "палітычныя дзеянні для спынення ізраільскай агрэсіі супраць сектара Газа".
Напярэдадні кіраўнік палітбюро руху ХАМАС Ісмаіл Ханія заклікаў арабскія краіны выдзеліць грошы для падтрымкі сектара Газа. Прэм’ер-міністр Палесціны Мухамед Штае таксама заявіў, што сектару Газа пагражае гуманітарная катастрофа, у сувязі з гэтым неабходны бяспечныя калідоры для дастаўкі харчавання і лекаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пуцін аб сітуацыі на Блізкім Усходзе: гэта яскравы прыклад правалу палітыкі ЗША
Рыхтуюць бамбасховішчы і прызываюць у армію: мясцовы жыхар аб сітуацыі ў Ізраілі
Вайна за тэрыторыю: як мяняліся межы Ізраіля з 1946 года – інфаграфіка