МІНСК, 11 кас – Sputnik. Араба-ізраільскі канфлікт немагчыма ўрэгуляваць, не вырашыўшы пытання аб стварэнні Палесцінскай дзяржавы са сталіцай ва Усходнім Іерусаліме, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
"Без вырашэння фундаментальных палітычных пытанняў, галоўным з якіх з’яўляецца стварэнне суверэннай Палесцінскай дзяржавы са сталіцай у Іерусаліме Усходнім, немагчыма вырашыць праблему ў цэлым", - сказаў Пуцін, выступаючы ў сераду на пленарным пасяджэнні міжнароднага форуму "Российская энергетическая неделя".
Ён назваў жудасным тое, што адбываецца зараз паміж Палесцінай і Ізраілем, але падкрэсліў, што да выбуху гвалту прывялі пасяленчая палітыка і яшчэ шэраг складальнікаў.
Закранаючы ролю ЗША, расійскі лідар заявіў, што Вашынгтон паспрабаваў падмяніць вырашэнне асноўных палітычных праблем Палесціны матэрыяльнымі падачкамі насельніцтву гэтай краіны.
"Вядома, гэта вельмі важна для людзей, якія жывуць... маюць нізкі ўзровень жыццёвы, важна вырашаць сацыяльна-эканамічныя пытанні, але мы заўсёды гаварылі аб тым, што гэтага будзе недастаткова", - адзначыў Пуцін.
Паводле яго слоў, ЗША на працягу апошніх некалькіх гадоў грэбавалі механізмамі, вырашыўшы "адрэгуляваць усё самастойна".
"Не выкарыстоўвалі гэтыя механізмы", - падкрэсліў кіраўнік Расіі.
Прэзідэнт РФ таксама выказаў сумненне, што у хуткім часе атрымаецца вырашыць сітуацыю паміж Палесцінай і Ізраілем, але падкрэсліў, што імкнуцца да гэтага трэба, паколькі "пашырэнне зоны канфлікту можа прывесці да цяжкіх наступстваў".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Валодзін: ЗША распальваюць канфлікты для ўласнага ўзбагачэння
Пуцін аб сітуацыі на Блізкім Усходзе: гэта яскравы прыклад правалу палітыкі ЗША
Вайна за тэрыторыю: як мяняліся межы Ізраіля з 1946 года – інфаграфіка