МІНСК, 11 кас – Sputnik. Літаратары Беларусі і Башкортастана створаць абменныя анталогіі, паведаміў старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкортастан Айгіз Баймухаметаў на канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Гэта значыць, цяпер у нас вядзецца вялікая работа па стварэнні (зборніка - Sputnik) сучаснай беларускай літаратуры на башкірскай мове і анталогіі сучасных башкірскіх пісьменнікаў на беларускай мове", - растлумачыў Баймухаметаў.
Як чакаецца, у Беларусі ў анталогію ўвойдуць творы каля 40 башкірскіх аўтараў, прыкладна столькі ж беларускіх пісьменнікаў будуць прадстаўлены ў анталогіі, якую выдадуць у Башкортастане.
Плануецца, што анталогіі будуць выдадзены ў першым квартале 2024 года, а ў маі ва Уфе пройдзе іх прэзентацыя. Баймухаметаў дадаў, што не так даўно ў Башкортастане пераклалі і выдалі творы дзесяці аўтараў з Беларусі. Іх апублікавалі ў літаратурных выданнях расійскага рэгіёна. У беларускіх выданнях былі і публікацыі башкірскіх аўтараў.
"Мы хочам рабіць пераклады, мы хочам ствараць анталогіі. Самае галоўнае – мы хочам сябраваць", - заявіла ў сваю чаргу першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.
"У Башкортастана і Беларусі вельмі моцныя сувязі, у першую чаргу, вядома, у эканамічным плане. Кожны год тавараабарот у нас расце і расце, але там, дзе ёсць хлеб, павінна быць і песня", - падкрэсліў Баймухаметаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Літаратары Беларусі і Расіі абмеркавалі новыя праекты
Першы том зборніка твораў Кузьмы Чорнага прэзентавалі ў Мінску
Вершы Максіма Багдановіча плануюць перакласці на крымска-татарскую мову