Фота

Майстар-клас па стварэнні навін прайшоў на пляцоўцы Sputnik Беларусь – фота

Навучальная лекцыя для беларускіх СМІ і ведамасных прэс-службаў прайшла ў мінскай рэдакцыі Sputnik у чацвер, 19 кастрычніка. Глядзіце на фота, як праходзіла мерапрыемства, на якім сабралася больш за 50 журналістаў і прадстаўнікоў розных дзяржструктур.
Sputnik
1 / 8

Семінар аб рабоце з навінамі правяла кіраўнік рэдакцыі маніторынгу і каардынацыі галоўнай дырэкцыі інфармацыі медыягрупы "Россия сегодня" Яна Аўдзеева.

2 / 8

Яна распавяла аб тым, якім у ідэале павінен быць кантэнт навін (ад загалоўка да бэкграўнду), чым адрозніваецца інфармацыя на сайце і ў Telegram-канале і як зрабіць так, каб чытачам было цікава.

3 / 8

Па словах кіраўніка рэдакцыі, інфармацыя павінна быць якаснай, праверанай і дакладнай.

4 / 8

Аднак гэтага мала: яркія загалоўкі і ліды – гэта тое, на што ў першую чаргу "клюе" чытач.

5 / 8

Самае важнае для любога журналіста – гэта давер яго чытачоў. Таму галоўнае – ставіцца да іх з павагай, даваць правераную інфармацыю, напісаную нармальнай мовай і без канцылярызмаў, упэўнена Яна Аўдзеева.

6 / 8

Акрамя таго, прадстаўнік медыягрупы "Россия сегодня" падзялілася са слухачамі, як сёння можна выкарыстоўваць розныя крыніцы інфармацыі і ствараць навіны, грунтуючыся толькі на фота- ці відэаматэрыялах.

7 / 8

У заключэнне эксперт назвала асноўныя прынцыпы добрага кантэнту навін – гэта эксклюзіўнасць, дакладнасць, хуткасць, аб’ектыўнасць і камандная праца. Пры гэтым дакладнасць не павінна прыносіцца ў ахвяру хуткасці.

8 / 8

SputnikPro – гэта міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны інфармацыйным агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Аўдзеева: ёсць некалькі асноўных прынцыпаў напісання добрай навіны
Як працаваць з навінамі? Майстар-клас SputnikPro прайшоў у Мінску – відэа
Аўдзеева: задача навінавых агенцтваў – даць доступ да праверанай інфармацыі