https://bel.sputnik.by/20231019/adzeeva-zadacha-navnavykh-agentstva--dats-dostup-da-praveranay-nfarmatsy-1080427782.html
Аўдзеева: задача навінавых агенцтваў – даць доступ да праверанай інфармацыі
Аўдзеева: задача навінавых агенцтваў – даць доступ да праверанай інфармацыі
Sputnik Беларусь
Журналісту зараз жыццёва важна ўмець арыентавацца ў акіяне адкрытых крыніц і адрозніваць фэйкавыя сайты і акаўнты ад сапраўдных, запэўнівае эксперт. 19.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-19T15:22+0300
2023-10-19T15:22+0300
2023-10-19T15:22+0300
sputnikpro
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
смі
навіны
журналістыка
журналіст
грамадства
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/13/1080424458_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_6a8213b7d76653bac461ddb97352eba9.jpg
МІНСК, 19 кас – Sputnik. У сучасным свеце вельмі шмат крыніц інфармацыі, і задача інфармагенцтваў – даць доступ да самых важных і правераных звестак, сказала кіраўнік рэдакцыі маніторынгу і каардынацыі галоўнай дырэкцыі інфармацыі медыягрупы "Россия сегодня" Яна Аўдзеева.Майстар-клас па стварэнні кантэнту навін у рамках праекта SputnikPro прайшоў у чацвер, 19 кастрычніка, на пляцоўцы мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.У сувязі з гэтым журналісту жыццёва важна ўмець арыентавацца ў акіяне адкрытых крыніц і адрозніваць фэйкавыя сайты і акаўнты ад сапраўдных. Акрамя таго, паводле слоў спецыяліста, многае залежыць ад падачы матэрыялу.Яна падкрэсліла, што самае важнае для любога журналіста – гэта давер яго чытачоў. Таму галоўнае – ставіцца да чытачоў з павагай, даваць ім правераную інфармацыю, напісаную нармальнай мовай і без канцылярызмаў.Што такое SputnikProНагадаем, што SputnikPro – гэта міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik.Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.Навучальныя модулі ў вочным фармаце прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая.Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 6 000 чалавек з 80 краін. Папярэдні семінар SputnikPro быў прысвечаны рабоце нейрасетак у СМІ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/13/1080424458_73:0:1140:800_1920x0_80_0_0_86b617a1833c17f2d0bfa700df1f71cc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, смі, навіны , журналістыка, журналіст, грамадства, у беларусі, беларусь
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, смі, навіны , журналістыка, журналіст, грамадства, у беларусі, беларусь
Аўдзеева: задача навінавых агенцтваў – даць доступ да праверанай інфармацыі
Журналісту зараз жыццёва важна ўмець арыентавацца ў акіяне адкрытых крыніц і адрозніваць фэйкавыя сайты і акаўнты ад сапраўдных, запэўнівае эксперт.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. У сучасным свеце вельмі шмат крыніц інфармацыі, і задача інфармагенцтваў – даць доступ да самых важных і правераных звестак, сказала кіраўнік рэдакцыі маніторынгу і каардынацыі галоўнай дырэкцыі інфармацыі медыягрупы "Россия сегодня" Яна Аўдзеева.
Майстар-клас па стварэнні кантэнту навін у рамках праекта SputnikPro прайшоў у чацвер, 19 кастрычніка, на пляцоўцы мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.
"У сучасным свеце вельмі шмат інфармацыі. Звычайнаму чалавеку вельмі лёгка згубіцца ў ёй. Таму задача інфармацыйных агенцтваў – гэта даць доступ да самай важнай і праверанай інфармацыі. Пры гэтым зрабіць гэта трэба максімальна хутка", - заявіла яна.
У сувязі з гэтым журналісту жыццёва важна ўмець арыентавацца ў акіяне адкрытых крыніц і адрозніваць фэйкавыя сайты і акаўнты ад сапраўдных. Акрамя таго, паводле слоў спецыяліста, многае залежыць ад падачы матэрыялу.
"Каб прыцягнуць чытача, мы павінны рабіць кароткія, але інфарматыўныя загалоўкі, і ні ў якім разе не ўводзіць у зман", - запэўнівае Аўдзеева.
Яна падкрэсліла, што самае важнае для любога журналіста – гэта давер яго чытачоў. Таму галоўнае – ставіцца да чытачоў з павагай, даваць ім правераную інфармацыю, напісаную нармальнай мовай і без канцылярызмаў.
Нагадаем, што SputnikPro – гэта міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik.
Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі ў вочным фармаце прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая.
Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 6 000 чалавек з 80 краін. Папярэдні семінар SputnikPro быў прысвечаны рабоце нейрасетак у СМІ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Штучны інтэлект
не зможа замяніць людзей – Пятроў