Падзяліцца прафесійнымі сакрэтамі з калегамі-беларусамі ў Мінск прыехала кіраўнік рэдакцыі маніторынгу і каардынацыі галоўнай дырэкцыі інфармацыі медыягрупы "Россия сегодня" Яна Аўдзеева.
Хаця, паводле яе слоў, пра суперсакрэты якраз размова не ідзе. Але заўсёды важна прагаварыць базавыя рэчы, паколькі поспех журналістыкі сапраўды ствараецца на простых рэчах, адзначыла Аўдзеева.
"Калі мы працуем якасна, даём дакладную інфармацыю і не даём яе аднабока, і робім усё гэта хутчэй за ўсіх, нашы чытачы будуць нас любіць", - пераканана субяседніца.
"Інфармацыя была пададзена ёміста, структуравана, і многія моманты можна прымяніць у маёй рабочай практыцы", - адзначыла карэспандэнт выдавецкага дома "СБ. Беларусь сегодня" Ірына Яварка.
"Як казала спікер, вельмі важна выбраць галоўнае, разабрацца ў тым, што адбываецца, і не тармазіць, папросту кажучы, таму што падача інфармацыі – сёння гэта немалаважны момант для працы не толькі прэс-сакратара, прадстаўніка СМІ, але і любой структуры – і дзяржструктуры, і недзяржаўнай", - падзяліўся меркаваннем афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебка.
У сваю чаргу прэс-сакратар МНС Беларусі Яўген Бараноўскі падзякаваў агенцтву Sputnik Беларусь за правядзенне такіх адукацыйных модуляў, і дадаў, што ўдзельнічае ў іх не ўпершыню.
"Сёння топавы семінар, спікер класны, Яна Аўдзеева вельмі цікавую інфармацыю падала. Гэта вельмі важна для нас як для прэс-службы. Мы сёння, як і ўсе СМІ, імкнёмся пісьменна, правільна і своечасова праінфармаваць сваіх людзей. І не толькі ва ўзаемадзеянні са СМІ, але і самі павінны імкнуцца да якаснай падачы інфармацыі", - сказаў Бараноўскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Аўдзеева: ёсць некалькі асноўных прынцыпаў напісання добрай навіны
Аўдзеева: задача навінавых агенцтваў – даць доступ да праверанай інфармацыі
SputnikPro: AR і VR фарматы ў сучаснай журналістыцы і медыя прасоўванні