SputnikPro: AR і VR фарматы ў сучаснай журналістыцы і медыя прасоўванні

© SputnikМікрафон Sputnik
Мікрафон Sputnik - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2023
Падпісацца
Што такое аугментаваная рэальнасць, як з выкарыстаннем AR і VR можна палепшыць прасоўванне ў медыяканалах і ўзаемадзеянне з аўдыторыяй – пра гэта размова пойдзе ў чарговым модулі міжнароднага асветніцкага праекта ў галіне медыя SputnikPro.
У аўторак, 18 красавіка, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбудзецца новы модуль праграмы на тэму: "AR і VR фарматы ў сучаснай журналістыцы і медыя прасоўванні".
Праводзіць майстар-клас кіраўнік цэнтра Дырэкцыі новых медыя Юрый Ануфрыеў.
© Photo : из архива Юрия АнуфриеваКіраўнік цэнтра Дырэкцыі новых медыя Юрый Ануфрыеў
Руководитель центра Дирекции новых медиа Юрий Ануфриев - Sputnik Беларусь, 1920, 12.04.2023
Кіраўнік цэнтра Дырэкцыі новых медыя Юрый Ануфрыеў

Тэзісы лекцыі:

новыя тэхналогіі: разуменне таго, што такое аугментаваная рэальнасць і віртуальная рэальнасць, як яны выкарыстоўваюцца сёння ў розных сферах і як іх можна прымяняць у журналістыцы і медыя-прасоўванні;
прасоўванне: даведацца аб тым, як выкарыстанне AR і VR можа палепшыць прасоўванне матэрыялаў або брэнда ў сацыяльных сетках, блогах і іншых медыяканалах;
узаемадзеянне з аўдыторыяй: разуменне таго, як выкарыстанне AR і VR можа палепшыць узаемадзеянне з аўдыторыяй, павялічваючы яе зацікаўленасць і ўцягнутасць у матэрыял ці праект;
новыя магчымасці: даведацца аб новых магчымасцях, якія з’яўляюцца з выкарыстаннем AR і VR, і як яны могуць быць выкарыстаны, каб вырабляць больш цікавы і запамінальны кантэнт, прыцягваць новых чытачоў, падпісчыкаў;
новыя напрамкі: выявіць новыя вектары для развіцця кар’еры, выкарыстоўваючы тэхналогіі AR і VR у журналістыцы, медыяпрасоўванні і сацыяльных сетках.

Аб спікеры

Юрый Ануфрыеў – тэхнічны мастак, які спецыялізуецца на тэхналогіях візуалізацыі ў рэальным часе, кіраўнік цэнтра распрацоўкі эксперыментальных праектаў міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня". Удзельнічаў у стварэнні больш за 10 AR\VR імерсіўных асветніцкіх праектаў, у тым ліку "Крузенштерн. Кругосветка "Надежды".

Што такое SputnikPro

SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro у вочным фармаце прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 6000 чалавек з 80 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Ваенкор: мы можам наступаць на балючыя мазалі, але нас няма кім замяніць
Эксперт SputnikPro: у інфаграфіцы павінны быць візуальныя зачэпкі
SputnikPro: у чым перавага кароткіх відэа для блогераў?
Стужка навiн
0