МІНСК, 23 кас – Sputnik. Некалькі дзесяткаў арганізатараў канцэртаў выключаны з адпаведнага рэестра Міністэрства культуры Беларусі, вынікае са звестак на сайце ведамства.
Па стане на май 2023 года ў рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў на сайце Мінкультуры было 736 індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній. З іх каля 20 лічыся як ужо выключаныя.
У верасні 2023 года ўрад прыняў пастанову, якая змяніла патрабаванні да арганізатараў. Усіх удзельнікаў рэестра абавязалі да 23 кастрычніка падаць пэўны пакет дакумэнтаў.
Напрыклад, трэба было прадаставіць выпіску аб правапарушэннях кіраўніка кампаніі (ці ІП). Другое патрабаванне – падача даных аб арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў за апошнія тры гады. Тых, у каго стаж працы ў гэтай сферы менш за тры гады, было вырашана выключыць з рэестра.
Калі ўлічыць інфармацыю на май, то пасля прыняцця пастановы выключаны каля 50 арганізатараў канцэртаў і іншых відовішчаў. Сярод іх былі не толькі кампаніі, але і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Па апошніх звестках, у спіску 737 пунктаў. З улікам выключаных удзельнікаў рынку ў краіне арганізоўваць канцэрты і іншыя відовішчныя мерапрыемствы маюць права каля 660 прадпрымальнікаў і кампаній.
Раней былі планы забараніць ІП арганізацыю канцэртаў і пакінуць гэтае поле дзейнасці кампаніям. Пакуль што такую норму не прынялі, і ў рэестры лічацца прыкладна тры сотні ІП. Сярод кампаній ёсць тыя, у якіх асноўны бізнес – рэтэйл (напрыклад, "Еўраторг") або рэстаранная справа (мінскія рэстараны Fabriq, "Друзья" і іншыя).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
85-годдзе кампазітара Лучанка адзначылі ў Белдзяржфілармоніі
У Верхнім горадзе прагучалі "Времена года" кампазітара-ўраджэнца Беларусі
Вядомы расійскі піяніст Юрый Розум выступіў у Мінску