МІНСК, 24 кас – Sputnik. Першае тэхналагічнае абсталяванне для новай фабрыкі паступіць у канцы 2024 года, сказаў гендырэктар СААТ "Камунарка" Сяргей Анюхоўскі перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, да канца бягучага месяца павінен завяршыцца тэндар па набыцці першай чаргі тэхналагічнага абсталявання для новай фабрыкі "Камунаркі".
"У нас вырысоўваецца тэхналогія пад тое, як мы будзем фабрыку будаваць: якія чэргі будуць першай, другой і трэцяй", - расказаў гендырэктар.
Гендырэктар СААТ "Камунарка" Сяргей Анюхоўскі
© Sputnik / Виктор Толочко
Анюхоўскі адзначыў, што на прадпрыемстве абмяркоўваюць магчымы запуск будаўніцтва адразу трох чэрг, каб вытворчасць была аптымальнай.
"Зробленае намі павінна застацца на дзесяцігоддзі, каб нічога не перабудоўвалася. Пры праектаванні мы пралічваем мноства варыянтаў. Мы спрабавалі выбраць аптымальны варыянт", - удакладніў ён.
У канцы наступнага года павінна паступіць першае абсталяванне.
"У першай палове 2025 года павінны пайсці першыя шакаладныя масы, якія будуць выкарыстаны і на дзеючай пляцоўцы", - расказаў гендырэктар.
Пры гэтым ён растлумачыў, што на новай фабрыцы будуць выпускацца тыя аб’ёмы прадукцыі, якія фабрыка не можа зрабіць з-за недахопу магутнасцей. Усяго будзе 10 вытворчых ліній і зараз адбіраюцца першыя пяць ліній.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
У школу з ядомым букваром: незвычайныя падарункі выпусцілі ў Гомелі
У Беларусі ствараюць унікальныя шакаладныя карціны ручной працы – відэа
Беларускі "Спартак" хоча замяніць расіянам швейцарскі шакалад