Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Япрынцаў: самба дапамагае адарваць дзяцей ад гаджэтаў

Заслужаны майстар спорту СССР удзельнічае ў арганізацыі юнацкага турніру Саюзнай дзяржавы "Лига самбо" на кубак "Ратоборцы".
Sputnik
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Маладое пакаленне часта не ведае аб тым, хто іх дзяды і прадзеды, заявіў член Асацыяцыі спартсменаў "Мы родом из самбо" (РФ), заслужаны майстар спорту СССР, шматразовы чэмпіён Савецкага Саюза, Еўропы і свету, уладальнік Кубка свету Уладзімір Япрынцаў на круглым стале ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Кожнай сям’і, у якой ёсць дзеці, сёння вельмі важна іх адарваць ад гэтых гаджэтаў, ад той інфармацыі, якая ідзе, не заўсёды добрай, у маладзёжным асяроддзі", - адзначыў Япрынцаў.
На яго думку, адзін з заняткаў, які дазваляе захапіць моладзь, гэта самба. Заслужаны майстар спорту СССР падкрэсліў, што супольнасць самбістаў застаецца вельмі дружнай.
"Вельмі шмат увагі звяртаем на выхаванне маладога пакалення не проста на словах, а на справе", - падкрэсліў спартсмен.
Ён дадаў, што разам з саратнікамі праводзіць трэніроўкі не толькі ў Беларусі, але і па ўсёй Расіі. Не так даўно яны былі ў Самары, Чэбаксарах, неўзабаве Япрынцаў плануе наведаць Омск.
У Мінску 28-29 кастрычніка ў рамках Саюзнай дзяржавы адбудзецца адкрыты юнацкі турнір "Лига самбо" на кубак "Ратоборцы". Спаборніцтвы прысвецяць памяці герояў Кулікоўскай бітвы князёў-братоў Андрэя Полацкага і Дзмітрыя Бранскага. У турніры будуць браць удзел больш за 500 дзяцей.

"Гэта значыць, 500 чалавек пазнаёмяцца паміж сабой. Яны (дзеці з Расіі - Sputnik) будуць ведаць, што ў Беларусі жывуць такія ж рабяты, якія размаўляюць на той жа мове, думаюць гэтак жа. Гэта вельмі вялікая справа", - упэўнен Япрынцаў.

Спартыўная частка, на яго думку, вельмі важная, не менш важная і дружба. Якім бы ні быў зыход паядынку, спартсмены ў канцы заўсёды паціскаюць рукі.
У сваю чаргу старшыня спартыўнага грамадскага аб’яднання "Тэрыторыя Спарты Плюс" (Беларусь), майстар спорту міжнароднага класа па самба, чэмпіёнка свету і Еўропы, шматразовая ўладальніца Кубка свету Анжэла Паім-Краскоўская растлумачыла, што на гэты раз сур’ёзна пашырана кола ўдзельнікаў.
У гэтым годзе з’явілася фінансаванне для таго, каб запрасіць на турнір тых дзяцей, якія не могуць аплаціць нават арганізацыйны збор. Калі раней прыязджалі ўдзельнікі з Прыморскага краю, то зараз да іх дабавяцца самбісты з Амурскай вобласці і Казахстана.
"Гэта сведчыць аб тым, што мы ўжо цікавы", - падкрэсліла яна.
З’явілася вялікая колькасць людзей і арганізацый, якія дапамагаюць. Падобны турнір адбудзецца ў Мінску ўжо трэці раз, яго арганізатары спадзяюцца, што спаборніцтвы стануць пастаяннымі.
Як адзначыў Уладзімір Япрынцаў, спартсмены-самбісты, якія пазнаёміліся ў савецкія часы, працягваюць зносіны і цесна ўзаемадзейнічаюць і зараз.
"Дзе б мы не сустракаліся, у якім бы пункце нашай вялізнай агульнай Радзімы, мы заўсёды паважаем адзін аднаго і заўсёды гатовы падставіць плячо", - падкрэсліў вядомы самбіст.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Як у Саюзнай дзяржаве звязаны спорт і гістарычная спадчына
Сусветныя гульні дружбы пройдуць у 2024 годзе ў Маскве і Екацярынбургу
Пуцін назваў дыскрымінацыяй забарону на ўдзел спартсменаў РФ у спаборніцтвах