Архіепіскап Уладзікаўказскі і Аланскі Герасім прыбудзе ў Мінск

У беларускай сталіцы архіепіскап прыме ўдзел у прэзентацыі зборніка прац роўнаапостальнага Мікалая Японскага.
Sputnik
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Унікальнае выданне прац роўнаапостальнага Мікалая Японскага будзе прэзентавана ў мінскай Духоўнай акадэміі, паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускага экзархата.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве, якое пройдзе па благаславенні кіраўніка БПЦ мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, прыме ўдзел праасвяшчэнны Герасім (Швяцоў), архіепіскап Уладзікаўказскі і Аланскі.
"Прэзентацыя "Собрания трудов равноапостольного Николая Японского" пройдзе ў Мінску 28 кастрычніка ў 11:00", - удакладнілі ў экзархаце.
У выданне прац аднаго з самых вядомых праваслаўных свяшчэннікаў, які жыў і быў прылічаны да святых у ХХ стагоддзі, увайшлі тэксты ў новай арфаграфіі.
"Многія з прац роўнаапостальнага Мікалая Японскага апублікаваны ўпершыню. У выданні, у тым ліку, змяшчаюцца карты місіянерскіх падарожжаў, іншыя дакументы аб дзейнасці Расійскай духоўнай місіі ў Японіі", - сказалі ў экзархаце.
Прэзентацыя накіравана на пашырэнне цікавасці да спадчыны місіянерскага служэння роўнаапостальнага Мікалая ў Японіі, у прыватнасці, яго ўзаемадзеяння з ураджэнцам Беларусі, першым консулам Расійскай імперыі ў Японіі Іосіфам Гашкевічам.
У мерапрыемстве прыме ўдзел намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай праваслаўнай царквы ігумен Іаан.
Свяціцель Мікалай Японскі (1836 – 1912) вядомы не толькі як архіпастыр РПЦ, але і як вучоны ўсходазнавец, дыпламат, этнограф. У Мінску ёсць унікальны храм святога, пабудаваны з рэдкіх парод дрэў, яго нядаўна асвяціў мітрапаліт Веніямін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Як выглядае будоўля копіі Каложы ў Гродне: сцены ўзвялі за паўгода
Ізраільскія вайскоўцы разбамбілі адну з найстаражытных цэркваў у Газе
Падчас богаслужэнняў у Беларусі забароняць любую сімволіку, акрамя рэлігійнай