МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Закон аб адкліканні ратыфікацыі Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Тэкст дагавора аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) быў прыняты ў ААН у 1996 годзе. Пасля гэтага яго падпісала і ратыфікавала вялікая колькасць краін-удзельніц глабальнай арганізацыі. Расія зрабіла гэта ў 2000 годзе.
Дагавор прадугледжвае міжнародную сістэму маніторынгу, якая вызначае, ці праводзяцца недзе ядзерныя выпрабаванні. Для адсочвання выкарыстоўваюцца сейсмічныя і гідраакустычныя станцыі і іншая тэхніка па ўсёй Зямлі. Даныя акумуліруе міжнародны цэнтр у Вене, дзе знаходзіцца адзін з офісаў ААН.
Як раней паведамлялася, закон аб адкліканні ратыфікацыі ДУЗЯВ быў распрацаваны па даручэнні спікера Дзяржаўнай Думы Вячаслава Валодзіна.
Раней у МЗС РФ адзначалі, што расійскі бок занадта доўга чакаў, калі ЗША зробяць нейкія крокі па ратыфікацыі дакумента. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папярэдзіў Вашынгтон, што Масква можа адклікаць ратыфікацыю.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў запэўніў, што адмова ад ратыфікацыі не азначае, што Расія плануе правесці ядзерныя выпрабаванні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лаўроў назваў умовы дыялогу з ЗША па стратэгічнай стабільнасці
Пяскоў: сітуацыя паміж РФ і ЗША пасля адклікання ратыфікацыі ДУЗЯВ выраўнялася
РФ скончыла працу над ракетай з ядзернай устаноўкай "Буревестник"