Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Віцэ-прэм’еры РФ і Беларусі абмеркавалі прыярытэты Саюзнай дзяржавы

Цяпер краіны працуюць над рэалізацыяй 28 саюзных праграм, а таксама над праектам асноўных напрамкаў супрацоўніцтва на 2024-2026 гады.
Sputnik
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў сустрэўся з віцэ-прэм’ерам Расіі Аляксеем Аверчуком, паведамілі ў прэс-службе ўрада РФ.
Бакі абмеркавалі, як ідзе работа па ўмацаванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі. Асаблівую ўвагу намеснікі прэм’ераў удзялілі пытанням рэалізацыі саюзных праграм і развіцця сумесных інвестыцыйных імпартазамяшчальных праектаў. Таксама ішла размова аб прыярытэтных напрамках развіцця Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады.
Раней Аляксей Аверчук заяўляў, што за 7 месяцаў 2023 года ўзаемны гандаль Беларусі і Расіі дасягнуў адзнакі ў 2,5 трлн расійскіх рублёў (каля 27 млрд долараў па курсе Нацбанка Беларусі на 2 лістапада 2023 года - Sputnik).
Па выніках мінулага года беларуска-расійскі тавараабарот склаў рэкордныя 45 млрд долараў. Дыпламаты і эксперты лічаць, што ў 2023 годзе сумарны аб’ём знешняга гандлю паміж краінамі мае ўсе прыкметы выйсці на лічбу 55 млрд долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Навукоўцы на форуме ў Мінску абмяркоўваюць імпартазамяшчэнне ў нафтагазавай галіне
Мінск і Масква ўзгадняюць правілы працы на адзіным рынку электраэнергіі
Грызлоў: сыравінная доля ў гандлі Расіі і Беларусі змяншаецца