https://bel.sputnik.by/20231101/mnsk--maskva-zgadnyayuts-pravly-pratsy-na-adznym-rynku-elektraenerg-1080793013.html
Мінск і Масква ўзгадняюць правілы працы на адзіным рынку электраэнергіі
Мінск і Масква ўзгадняюць правілы працы на адзіным рынку электраэнергіі
Sputnik Беларусь
Беларусь і Расія паэтапна рухаюцца наперад у пытаннях стварэння аб’яднаных рынкаў прыроднага газу і электраэнергіі. 01.11.2023, Sputnik Беларусь
2023-11-01T10:19+0300
2023-11-01T10:19+0300
2023-11-01T10:19+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
электраэнергія
рынак
навіны
віктар каранкевіч
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/09/1046096152_0:143:2736:1682_1920x0_80_0_0_b4948062c4003ca56d8e76ac9123dc72.jpg
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Беларусь і Расія ўзгодняць правілы работы адзінага энергарынку да канца бягучага года, паведаміў беларускі міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.Паводле яго слоў, бакі працягваюць працаваць над фарміраваннем аб’яднаных рынкаў газу і электраэнергіі. У прыватнасці, падрыхтаваны праект міждзяржаўнага дагавора па рынку электраэнергіі."Ён узгоднены з нашымі расійскімі калегамі і прайшоў узгадненне з органамі дзяржкіравання. Ва ўстаноўленым парадку дакумент унесены ў Савет міністраў", - паведаміў кіраўнік профільнага ведамства ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".Акрамя таго, цяпер бакі актыўна займаюцца ўзгадненнем правіл работы адзінага з Расіяй рынку электраэнергіі.Цэны на газ і правілы аб’яднанага рынкуШто да цэн на газ, то, паводле слоў Каранкевіча, цэнавыя ўмовы на 2023-2025 гады ўжо вызначаны. Міністр адзначыў, што ў далейшым бакам трэба ўзгадніць прынцыпы работы аб’яднанага рынку газу, а таксама ўмовы працы суб’ектаў гаспадарання пасля 2025 года.Кіраўнік энергетычнага ведамства таксама лічыць, што неабходна павышаць канкурэнтаздольнасць не толькі беларускіх суб’ектаў гаспадарання, але і Саюзнай дзяржавы, а таксама развіваць магчымасць сумеснага выхаду на рынкі трэціх краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/09/1046096152_152:0:2584:1824_1920x0_80_0_0_8120c4724b1dde767d9cbfa06aa58254.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, электраэнергія, рынак, навіны , віктар каранкевіч, эканоміка, палітыка, газ
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, электраэнергія, рынак, навіны , віктар каранкевіч, эканоміка, палітыка, газ
Мінск і Масква ўзгадняюць правілы працы на адзіным рынку электраэнергіі
Беларусь і Расія паэтапна рухаюцца наперад у пытаннях стварэння аб’яднаных рынкаў прыроднага газу і электраэнергіі.
МІНСК, 1 ліс – Sputnik. Беларусь і Расія ўзгодняць правілы работы адзінага энергарынку да канца бягучага года, паведаміў беларускі міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Паводле яго слоў, бакі працягваюць працаваць над фарміраваннем аб’яднаных рынкаў газу і электраэнергіі. У прыватнасці, падрыхтаваны праект міждзяржаўнага дагавора па рынку электраэнергіі.
"Ён узгоднены з нашымі расійскімі калегамі і прайшоў узгадненне з органамі дзяржкіравання. Ва ўстаноўленым парадку дакумент унесены ў Савет міністраў", - паведаміў кіраўнік профільнага ведамства ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Акрамя таго, цяпер бакі актыўна займаюцца ўзгадненнем правіл работы адзінага з Расіяй рынку электраэнергіі.
"Да канца года мы павінны завяршыць работу па падрыхтоўцы ўзгодненага праекта гэтага дакумента", - дадаў Каранкевіч.
Цэны на газ і правілы аб’яднанага рынку
Што да цэн на газ, то, паводле слоў Каранкевіча, цэнавыя ўмовы на 2023-2025 гады ўжо вызначаны. Міністр адзначыў, што ў далейшым бакам трэба ўзгадніць прынцыпы работы аб’яднанага рынку газу, а таксама ўмовы працы суб’ектаў гаспадарання пасля 2025 года.
"Самая галоўная задача – далейшае збліжэнне і выхад на роўныя ўмовы для суб’ектаў дзвюх краін", - дадаў ён.
Кіраўнік энергетычнага ведамства таксама лічыць, што неабходна павышаць канкурэнтаздольнасць не толькі беларускіх суб’ектаў гаспадарання, але і Саюзнай дзяржавы, а таксама развіваць магчымасць сумеснага выхаду на рынкі трэціх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"