МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Чарнаморскі цыклон, які атрымаў імя "Філ", будзе перамяшчацца ўздоўж усходніх меж Беларусі, пра гэта ў панядзелак паведаміла начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырка.
Паводле яе слоў, найбольш інтэнсіўныя і працяглыя ападкі ў выглядзе снегу пройдуць ва ўсходніх рэгіёнах нашай краіны.
"Ападкі будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам, што прывядзе да стварэння завей, якія пагаршаюць бачнасць на дарогах", - сказала субяседнік агенцтва.
Па словах начальніка метэаслужбы, у аўторак, 28 лістапада, чарнаморскі цыклон Філ працягне сваё перамяшчэнне на Эстонію.
"Калі ў ноч на аўторак снег чакаецца на большай частцы тэрыторыі краіны, то ўжо днём ападкаў стане менш", - растлумачыла Чатырка.
Ападкі захаваюцца толькі па паўднёвым захадзе рэспублікі, куды перамесціцца чарговы атмасферны фронт.
Новы цыклон
Чатырка папярэдзіла, што ў сераду, 29 лістапада, умовы надвор’я ў Беларусі зноў пагоршацца.
"Чарговы паўднёвы цыклон прынясе ў Беларусь складаныя ўмовы надвор'я: па рэспубліцы прагназіруецца снег і мокры снег", - сказала сіноптык.
Днём у сераду па паўднёвым усходзе краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу з дажджом, удакладніла спецыяліст, папярэдзіўшы, што гэта прывядзе да ўтварэння галалёду. Пры моцным парывістым ветры месцамі магчымы завірухі.
Тэмпературны фон па краіне ў сераду будзе даволі кантрасны – у ноч на сераду ад –4°С па поўдні да –12°С па поўначы і паўночным усходзе, днём ад –6°С да +1°С.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"