МІНСК, 27 ліс – Sputnik. Улады Санкт-Пецярбурга і Беларусі плануе адкрыць у горадзе на Няве мультыбрэндавы цэнтр беларускіх тавараў, паведаміла прэс-служба адміністрацыі "паўночнай сталіцы".
Гэтая тэма была ўзнята ў панядзелак 27 лістапада на сустрэчы губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Бяглова і пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога.
"Дзякую ўраду Рэспублікі Беларусь за канкрэтныя прапановы па стварэнні на базе Неўскага рынку мультыбрэндавага цэнтра беларускіх тавараў. Па гэтым пытанні сфарміравана рабочая група. Інвестар распрацаваў фінансавую мадэль і канцэпцыю праекта. Гэтыя прапановы ўжо вывучаюць нашы профільныя камітэты", - сказаў Бяглоў на сустрэчы.
Губернатар канстатаваў стабільнае павелічэнне тавараабароту – у першай палове 2023 года ён перасягнуў 17%.
Пастаўкі з Беларусі ў горад на Няве павялічыліся амаль на 40%. У тым ліку развіваюцца пастаўкі грамадскага транспарту.
Раней аб магчымым стварэнні мультыбрэндавага цэнтра ў сярэдзіне лістапада заяўляў віцэ-прэм’ер Беларусі Пётр Пархомчык на сустрэчы з пецярбургскім губернатарам у культурнай сталіцы Расіі.
Таксама прэс-служба беларускага ўрада паведамляла, што бакі абмяркоўвалі тэму павышэння якасці сервіснага суправаджэння і тэхпадтрымкі аўтобусаў МАЗ.
"З гэтай мэтай мяркуецца арганізацыя асобнага рэгіянальнага склада запасных частак, стварэнне цэнтра і падраздзяленняў тэхнічнай падтрымкі, а таксама групы тэхнічнага кантролю за станам тэхнікі пры яе выпуску на лінію", - паведамлялі ў Саўміне.
Нагадаем, што раней у верасні 2023 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнімаў тэму аўтобусаў МАЗ, з якімі былі інцыдэнты ў Санкт-Пецярбургу. Паводле слоў прэзідэнта, аўтобусы загараліся з прычыны таго, што іх абслугоўваннем займалася прыватная кампанія.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінэканомікі: інвестыцыі Расіі ў беларускія прадпрыемствы выраслі на 140%
Пархомчык: Масква і Мінск узгаднілі больш за 20 імпартазамяшчальных праектаў
Беларуска-расійскі электробус прэзентавалі ў Ніжнім Ноўгарадзе