МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Беларуска-расійскі тавараабарот у бягучым годзе павялічыцца яшчэ больш, чым у 2022-м, заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.
Паводле яго слоў, дынаміка тавараабароту паміж краінамі вельмі добрая, аднак, каб атрымаць дакладныя даныя гэтага паказчыка, трэба дачакацца студзеня-лютага 2024 года.
"Гэты год (2023-ы - Sputnik) больш паспяховы, чым мінулы (2022-і - Sputnik). І той быў добры", - сказаў дзяржсакратар у эфіры тэлеканала "Россия 24".
Адказваючы на пытанне, чаму ў 2022 годзе тавараабарот Беларусі і РФ павялічыўся на 14%, а па стане на верасень 2023 года – толькі на 11% (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года), Мезенцаў запэўніў, што гэта папярэднія даныя.
Новыя рэкорды
Раней кіраўнік Мінэканомразвіцця РФ Максім Рашэтнікаў таксама заяўляў, што эканомікі Беларусі і Расіі не проста выстаялі ва ўмовах санкцый, але і выйшлі на рэкордныя лічбы па многіх напрамках.
"Узаемны тавараабарот, паводле звестак Белстата, у мінулым годзе вырас на 14%, да 3 трлн расійскіх рублёў (45,7 млрд долараў). Гэта гістарычны максімум. І, мяркуючы па лічбах за дзевяць месяцаў, сёлета мы яго перавысім", - сказаў ён.
Паводле яго слоў, Расія стала ключавым пастаўшчыком у Беларусь мяса, рыбы, какавы, а таксама чорных металаў, алюмініевага дроту, труб, падшыпнікаў, машын, чыгуначных лакаматываў.
Пастаўкі з Беларусі ў Расію таксама выраслі. У асноўным расійскі бок закупляе ў беларускіх партнёраў машынабудаўнічае абсталяванне, сельгастэхніку, вырабы з чорных металаў, шыны. Акрамя гэтага, 85% усяго экспарту беларускай малочнай прадукцыі прыпадае менавіта на Расію.
Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой таксама прагназіруе па выніках гэтага года высокі паказчык тавараабароту. На яго думку, у 2023 годзе ён павінен скласці 50 млрд у доларавым эквіваленце.
Па словах беларускага дыпламата, гэта вельмі сур’ёзнае дасягненне Беларусі – мець такі тавараабарот з Расіяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларусь і Расія падрыхтавалі новы інтэграцыйны пакет на 2024-2026 гады
Галоўчанка: спробы дэзарганізацыі саюзнага будаўніцтва праваліліся
Мультыбрэндавы цэнтр беларускай прадукцыі з’явіцца ў Санкт-Пецярбургу