Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Касачоў: аднолькавае прачытанне мінулага – будучыня Саюзнай дзяржавы

Віцэ-спікер верхняй палаты расійскага парламента лічыць, што кожны народ на постсавецкай прасторы мае права ганарыцца сваімі героямі Вялікай Айчыннай вайны.
Sputnik
МІНСК, 6 сне – Sputnik. Саюзныя адносіны Беларусі і Расіі вытрымалі праверку часам, заявіў намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў падчас расійска-беларускага экспертна-медыйнага форуму "Моладзь – за Саюзную дзяржаву", які праходзіць у Маскве і трансліруецца ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Сенатар упэўнен, што будучыня – за Саюзнай дзяржавай.
"Неад’емнай часткай нашых саюзных адносін (у будучыні - Sputnik) з’яўляецца наша аднолькавае, сумленнае, калі хочаце, адказнае прачытанне мінулага, прачытанне нашай агульнай гісторыі", - сказаў Касачоў.
Ён падзякаваў беларускім уладам за іх стаўленне да гістарычнай памяці. Касачоў лічыць, што ў Беларусі робіцца тое, што павінна рабіцца ў любой сучаснай дэмакратычнай, дзеяздольнай і самадастатковай дзяржаве.
Тое самае, як лічыць сенатар, робіцца і ў Расіі. Канстанцін Касачоў падкрэсліў, што гэта датычыцца гісторыі СССР з усімі яе плюсамі або мінусамі. Сюды ўключаецца Вялікая Айчынная вайна. Парламентарый падкрэсліў, што ўсе без выключэння народы, якія жылі ў савецкай дзяржаве, маюць права ганарыцца сваімі героямі тых гадоў. У кожнага народа свая частка гісторыі Вялікай Айчыннай.
Касачоў звярнуў увагу, што галоўны ўдар у пачатку вайны быў нанесены па Украіне, Расіі і Беларусі. Толькі ўкраінскі бок, на жаль, забыўся пра гэта і здрадзіў памяці сваіх бацькоў і дзядоў.
Удзельнікі экспертна-медыйнага форуму "Моладзь – за Саюзную дзяржаву", у тым ліку дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, не выключылі, што можна запрасіць у праект "Цягнік Памяці" моладзь Украіны. Размова пра тых маладых людзей, якія не падтрымліваюць скажэнне гісторыі.
Сенатар Касачоў дадаў, што ёсць надзея на тое, што пасажырамі "Цягніка Памяці" можа стаць моладзь з усіх 15 былых савецкіх рэспублік.
"Але гэта ўжо нашы амбіцыі на 2025 год", - растлумачыў парламентарый.
У наступным годзе ў праекце прымуць удзел рабяты пакуль яшчэ не з усёй постсавецкай прасторы. Састаў праедзе па шасці-сямі гарадах у Расіі і па такой жа колькасці месцаў у Беларусі.
Цягнік традыцыйна стартуе ў ноч на 22 чэрвеня ў Брэсце, а фінішуе 3 ліпеня ў Мінску. Касачоў нагадаў, што ў 2024 годзе будзе адзначацца 80-годдзе вызвалення Беларусі ад гітлераўскай акупацыі.
Удзельнікі праекта, упэўнен сенатар, не толькі даведаюцца пра гісторыю, "Цягнік Памяці" працуе і на сучаснасць. Рабяты бліжэй знаёмяцца і пачынаюць жыць як саюзнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Моладзь усіх краін СНД далучыцца да акцыі "Цягнік Памяці"
Касінскі: у апошнія гады ў Беларусі ёсць попыт на патрыятызм
Расійска-беларускі экспертна-медыйны форум "Моладзь – за Саюзную дзяржаву" – трансляцыя