Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Богдан: Беларусь і Расія павінны ўзмацніць узаемадзеянне ў галіне спорту

Неабходна ўніфікаваць заканадаўства дзвюх краін у гэтай сферы і ўдзяліць увагу пытанням імпартазамяшчэння ў вытворчасці спартыўнага інвентару.
Sputnik
МІНСК, 7 сне – Sputnik. Беларусь і Расія павінны ўзмацніць узаемадзеянне ў галіне фізічнай культуры і спорту, заявіла намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Алена Богдан, перадае карэспандэнт Sputnik.

"Першае і асноўнае – гэта прамое ўзаемадзеянне федэрацый паміж сабой. Наступнае – гэта распрацоўка і рэалізацыя сумесных праграм, гарманізацыя і ўніфікацыя заканадаўства ў сферы фізкультуры і спорту", - сказала яна падчас 74-га пасяджэння пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.

Таксама, паводле яе слоў, неабходна развіваць партнёрства ў вытворчасці абсталявання і спортінвентару. Гэта пытанне імпартазамяшчэння.
"Не сакрэт, што сёння вельмі шмат, пачынаючы ад трэнажораў для занятку фізічнай культурай і заканчваючы неабходнымі спартыўнымі снарадамі, вырабляецца за мяжой", - адзначыла Богдан.
Акрамя таго, падкрэсліла яна, неабходна ўніфікаваць заканадаўства і вызначыць агульныя маршруты ў сферы турызму.

Каб спартсмены не глядзелі за мяжу

Намеснік дзяржсакратара звярнула ўвагу на сумесныя праграмы, праекты і мерапрыемствы ў сферы спорту. У сувязі з гэтым яна ўказала на тое, што бюджэт Саюзнай дзяржавы – "не бяздонная бочка", спартыўныя мерапрыемствы, якія праводзяцца пад эгідай наднацыянальнага аб’яднання, павінны быць важнымі і значнымі.
"Гэта павінны быць сапраўды важныя і значныя мерапрыемствы, якія будуць фінансавацца з саюзнага бюджэту", - растлумачыла яна.
Адным з такіх мерапрыемстваў Алена Богдан назвала дзіцячую Спартакіяду Саюзнай дзяржавы, якая праводзіцца ўжо 20 гадоў. Таксама ў праект бюджэту СД была ўключана матчавая сустрэча па лёгкай атлетыцы паміж Беларуссю і Расіяй і іншыя спаборніцтвы.
Яна адзначыла, што беларускія і расійскія спартсмены мараць аб алімпійскіх узнагародах і медалях чэмпіянату свету. Праз санкцыі атлеты з дзвюх краін не маюць магчымасці ўдзельнічаць у асобных сусветных і еўрапейскіх стартах. Неабходна замясціць іх айчыннымі.
"Каб нашы спартсмены, асабліва моладзь, не глядзелі за мяжу. Так, іншыя зарплаты, але дзе, як не тут (у Беларусі і Расіі - Sputnik) выпрацоўваць ідэалогію і спартыўную дыпламатыю" - падсумавала яна.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінспорту: кіраўніку МАК трэба купіць суперклей для "рамонту" алімпійскага руху
Сусветныя гульні дружбы пройдуць у 2024 годзе ў Маскве і Екацярынбургу
Пуцін назваў дыскрымінацыяй забарону на ўдзел спартсменаў РФ у спаборніцтвах