Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Кампанія РФ плануе рэалізаваць у Беларусі інвестпраект на 40 млн долараў

Рэалізацыя ў Беларусі праекта такога маштабу дасць магчымасць павысіць дададзеную вартасць ад перапрацоўкі круглага лесу ў 3-4 разы.
Sputnik
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Крутой абмеркаваў з прадстаўнікамі кіраўніцтва расійскай карпарацыі "Технониколь" рэалізацыю маштабнага праекта, паведамілі ў Telegram-канале дыпмісіі.
Гэты інвестыцыйны праект расійская кампанія плануе рэалізаваць на базе найбуйнейшага ў Беларусі лесапільнага завода ў Барысаве. Аб’ём інвестыцый складзе не менш як 40 мільёнаў долараў за паўтара года.
Прадугледжваецца, што пасля рэалізацыі гэтага маштабнага праекта беларускае лесапільнае прадпрыемства зможа перайсці на вытворчасць прадукцыі з высокай дададзенай вартасцю. Як удакладнілі ў пасольстве, завод зможа выпускаць канструкцыйныя матэрыялы і элементы драўляных дамоў (бэлькі, сценавыя матэрыялы, канструкцыйныя элементы).
У Расіі рэалізацыя гэтай прадукцыі будзе ажыццяўляцца праз вытворча-збытавую сістэму карпарацыі "Технониколь".
"У Беларусі гэта першы праект такога маштабу, які дае магчымасць павысіць дададзеную вартасць ад перапрацоўкі круглага лесу ў 3-4 разы. І ў Расіі да гэтага часу рэалізаваны толькі адзін такі маштабны праект", - адзначылі ў беларускім пасольстве ў РФ.

Прывабнасць для інвестараў

Як адзначылі ў дыпмісіі, маштабныя зрухі ў сусветнай эканоміцы прымушаюць расійскі капітал усё часцей звяртаць увагу на Беларусь.
"Наша краіна з кваліфікаванай рабочай сілай, гнуткім заканадаўствам і эфектыўным дзяржрэгуляваннем разглядаецца і як "ціхая гавань", і як новы вектар росту", - лічаць у пасольстве.
Больш за тое, патрабаванні да інвестараў застаюцца нязменнымі ў Беларусі вось ужо на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінск і Масква абнавілі мемарандум у галіне лясной гаспадаркі праз 25 гадоў
Лаўроў: інтэграцыя РФ і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы паглыбляецца
Грызлоў: фундамент новай эканомікі Саюзнай дзяржавы – высокія тэхналогіі